Сапатэкская цывілізацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
{{пішу}}
'''Сапатэкская цывілізацыя''' — адна з найстаражытнейшых цывілізацый дакалумбавай [[Мезаамерыка|Мезаамерыкі]], створаная [[сапатэкі|сапатэкамі]] (саманазва — ''бе’ена’а''). Першыя артэфакты сапатэкскай культуры датуюцць часам каля 700 года да н. э., яе росквіт прыпаў на II—IX ст., а рэшткі ў 1521 годзе заваяваны [[Канкістадоры|канкістадорамі]].
 
Радок 29 ⟶ 28:
Апошнім аскепкам вялікай у мінулым сапатекскай цывілізацыі быў Сапатекапан (краіна сапатэкаў) са сталіцай у Саачыла-Ёа (заснаваны каля 1390-1400 гадоў) у раёне сучаснага горада Аахака. Ацтэкская агрэсія адцягнула сілы міштэкаў і дала магчымасць Сапатэкапану праіснаваць да іспанскай канкісты і нават падначаліць суседнія плямёны першапачатковай перыферыі -- сакэ і ўавэ, аднак роля сапатэкаў у палітыка-эканамічных і культурных працэсах Месаамерыкі была ўжо мінімальнай.
 
У пачатку XVI ст. сапатэкі здолелі адстаяць незалежнасць ад ацтэкаў. Гэтым часам самым магутным з некалькіх сапатэкскіх цароў быў Касійаэса («Стваральнік маланкі»), які валадарыў у 1487-1529 гады. Ён быў спадчыннікам дынастыі ў Саачыла, але праз ацтэкскі ваеннага ціск вымушанага перанёс сваю сталіцу на ўмацаваную гару паблізу ціхаакіянскага ўзбярэжжа. Касійаэса стварыў альянс з міштэкскім валадаром з Ачыўтла на поўначы ад даліны Аахака, каб атакаваць ацтэкскае войска ў трапічных нізінах Тэўантэпека. Пасля сямімесячнай блакады, ацтэкі і сапатэкі дамовіліся пра перамір'е, адной з умоў якога быў шлюб дачкі тлатаані [[Аўісотль|Аўісотля]] Уэй з Касійаэсай. Ацтэкі таксама атрымалі права размясціць невялікі гарнізон у даліне Аахака і атрымліваць "у знак ветлівасці " даніну штогод. Аднак фактычна сапатэкі захавалі незалежнасць і пашырылі свае ўладанні з дапамогай ацтэкаў.
 
Сапатэкі падтрымалі [[Эрнан Картэс|Эрнана Картэса]] ў звяржэнні ацтэкскага панавання і заваёве Тэначцітлана ў 1519 годзе. Ужо ў 1521 годзе сапатэкі вымушаныя былі самі падпарадкавацца іспанцам. Апошні суверэнны кіраўнік сапатэкаў Касійапія I перанёс сталіцу ў Тэўантэпек, але пад ціскам канкістадора [[Педра дэ Альварада|Пэдра дэ Альварада]] прыняў каталіцызм і перадаў сваю дзяржаву іспанцам.
 
Апошняга прадстаўніка дынастыі, таксама Касійапія (1502-1563), дапытвалі іспанскія святары з прычыны яго "ідалапаклонніцкіх" рэлігійных практык і ўрэшце ахрысцілі пад імем дон Хуан Картэс.
 
== Культура ==
Старажытныя сапатэкі мелі ўласную пісьменнасць, арыгінальны пантэон і міфалогію, пры ўсёй развітай самабытнасці іх культуры, аднак, прасочваецца ўплыў тальтэкаў і мая. Вывучэнне ўскладнена знішчэннем сапатэкскай дзяржавы ў IX ст. міштэкамі і ўключэння народа ў пазнейшыя цывілізацыі, спачатку -- міштэкаў, пазней — ацтэкаў.
 
=== Пісьменнасць ===
Пісьменнасць сапатэкаў, створаная ў VII ст. да н. э., лічаць адной з самых старажытных у Амерыцы. Зараз выяўлена (і часткова апублікавана) больш за 500 сапатэкскіх тэкстаў (усе запісаныя вертыкальнымі калонкамі), аднак з больш за сотню ідэнтыфікаваных у іх іерогліфаў дэшыфраваць здолелі толькі некалькі, у прыватнасці іерогліф «сонца» і традыцыйныя для Мезаамерыкі лічбавыя знакі — "кропка" (адзін), "рыска" (пяць).
 
== Гл.таксама ==
 
* [[Альмекі]]
* [[Альмекская культура]]
* [[Эпіальмекі]]
* [[Чычымекі]]
 
== Літаратура ==
 
*{{кніга|загаловак=История Латинской Америки|том=1|isbn=5020090271|аўтар=Лавров Н. М., Ларин Е. А.|выдавецтва=Наука|год=1991}}
 
{{Mesoamerica-stub}}
{{Дакалумбавы культуры Месаамерыкі}}
 
{{Mesoamerica-stub}}
[[Катэгорыя:Сапатэкі| ]]
[[Катэгорыя:Дакалумбава Амерыка]]