Інстытут мовазнаўства НАНБ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілена апошняя 1 змена (Jahor Viniacki) і адноўлена версія 3191288 Bk1949
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Інстытут мовазнаўства''' — [[навукова-даследчы інстытут]] у складзе [[НАН РБ|Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь]] у 1929-2007 гадах. У 1929–1935 і 1952–2007 гадах дзейнічаў як Інстытут мовазнаўства, у 1935 – 1952 гадах — як Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы. У лістападзе 2007 года аб'яднаны з [[Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі|Інстытутам літаратуры НАНБ]] у Дзяржаўную навуковую ўстанову [[Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ|"«Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі"»]].
 
== Гісторыя ==
Радок 6:
Неўзабаве пасля стварэння, у выніку [[рэпрэсіі ў БССР 1929-1931|рэпрэсій 1929–1931 гг.]], амаль усе значныя супрацоўнікі Інстытуту былі арыштаваныя (з ліпеня 1930), а выкарыстанне прац рэпрэсаваных мовазнаўцаў было забаронена. Прэзідыум [[АН БССР]] на паседжанні 30.10.1930 усклаў часовае кіраўніцтва Інстытутам на [[Язэп Мацюкевіч|Я. Мацюкевіча]], які дагэтуль там не працаваў, а новых супрацоўнікаў рэкамендаваў браць «з настаўніцтва, знаёмых з мовазнаўчай працай». Практычна, праца Інстытуту была спынена з-за нястачы кадраў. У лютым 1931 у Інстытуце працавалі 6 чалавек<ref name="fn1">Запрудскі. Да перадгісторыі... С.111.</ref>.
 
Інстытут быў <u>паўторна створаны</u> 29.3.1931 рашэннем Прэзідыума [[АН БССР]], у сувязі з «перабудовай структуры» Акадэміі; дырэктарам быў прызначаны [[П. Бузук]] (25.4.1931). Вучоным сакратаром у 1932 быў [[П. Юргелевіч]]. У сакавіку 1933 кіраўніцтва КПБ прыняло пастанову аб «ідэалагічных зрывах» у працы [[АН БССР]] (гл.таксама: [[рэпрэсіі ў СССР 1933-1934]]). Новым дырэктарам стаў [[І. Дварчанін]] (3.7.1933). Пасля ідэалагічнай кампаніі ў друку супраць Бузука і Мацюкевіча ў 1933, Інстытут пацярпеў новыя кадравыя страты ў студзені 1934 пасля праверкі выканання сакавіцкай пастановы ЦК КПБ(б) 1933 датычна Інстытуту мовазнаўства.
 
У ліпені 1935 у сувязі са «змяненнем структуры» АН БССР пастановай ЦК КПБ(б) Інстытут быў уведзены ў склад аб'яднанага [[Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі|Інстытуту літаратуры, мастацтва і мовы]] пад часовым кіраўніцтвам Вольскага. Рэальнай падставай для такой пастановы сталася, відаць, рэзкае скарачэнне колькасці навуковых кадраў пасля палітычных рэпрэсій пачатку 1930-х гадоў. У 1936 – 1937, да новай хвалі рэпрэсій, Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы ўзначальваў А. Александровіч. У 1937 некаторы час абавязкі дырэктара інстытута выконваў Р. В. Краснеўскі, а з 1937 па 1952 дырэктарам быў В. В. Барысенка. У 1940 Інстытут складаўся з дзвюх секцый (літаратуры і мовы) і працаваў над 5-цю навуковымі тэмамі, з якіх тры былі мовазнаўчага профілю: 1) беларуска-рускі слоўнік; 2) вывучэнне беларускіх народных гаворак; 3) удасканаленне беларускага правапісу.
 
Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва быў адноўлены ў ліпені 1944 (да 1946 яго часова ўзначальваў член-карэспандэнт М. Ц. Лынькоў) у складзе трох сектараў: беларускай літаратуры, беларускай мовы і мастацтва. У сектары мовы ў гэты перыяд працавалі К. К. Крапіва (Атраховіч) (кіраўнік сектара), М. Р. Суднік, М. А. Жыдовіч, Ю. Ф. Мацкевіч, Г. Д. Жылуновіч, П. Ф. Глебка, Я. А. Язвінская, М. П. Лобан, Е. М. Броўка.
Інстытут мовазнаўства быў адноўлены як самастойная ўстанова ў складзе [[АН БССР]] 29.5.1952, пастановай Дзяржаўнай штатнай камісіі пры Савеце міністраў БССР; быў зацверджаны штат у 30 чалавек (14.6.1952). 15 жніўня 1956 Інстытуту было прысвоенае імя [[Якуб Колас|Якуба Коласа]].
 
Інстытут мовазнаўства быў адноўлены як самастойная ўстанова ў складзе [[АН БССР]] 29.5.1952, пастановай Дзяржаўнай штатнай камісіі пры Савеце міністраў БССР; быў зацверджаны штат у 30 чалавек (14.6.1952). 15 жніўня 1956 Інстытуту было прысвоенае імя [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]. У 1950-я гг. у структуры Інстытута працавалі сектары гісторыі беларускай мовы, беларускай дыялекталогіі, сучаснай беларускай мовы, лексікалогіі і лексікаграфіі, навуковай тэрміналогіі.
 
У пасляваенны перыяд дырэктарамі Інстытута мовазнаўства былі акадэмік К. К. Атраховіч (Кандрат Крапіва), (1952 – 1956), акадэмік П. Ф. Глебка (1957), член-карэспандэнт М. Р. Суднік (1957 – 1983), член-карэспандэнт А. І. Жураўскі (1983 – 1989), акадэмік А. І. Падлужны (1989 – 2003). З 2003 г. дырэктарам Інстытута быў член-карэспандэнт, доктар філалагічных навук, прафесар А. А. Лукашанец.
 
У пачатку 1980-х у Інстытуце працавалі 83 навуковыя супрацоўнікі, сярод іх акадэмік (М. В. Бірыла), 3 члены-карэспандэнты (А. І. Жураўскі, Ю. Ф. Мацкевіч, М. Р. Суднік), 6 дактароў навук (М. В. Бірыла, А. М. Булыка, А. І. Жураўскі, В. У. Мартынаў, Ю. Ф. Мацкевіч, А. Я. Міхневіч), 35 кандыдатаў навук, 4 заслужаныя дзеячы навукі (М. В. Бірыла, А. І. Жураўскі, Ю. Ф. Мацкевіч, М. Р. Суднік).
 
Пастановай Прэзідыума НАН РБ 9.11.2007 Інстытут мовазнаўства быў аб'яднаны з Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы ў адзіны Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы [[НАН РБ]] пад кіраўніцтва [[Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец|Аляксандра Лукашанца]].
 
Як асобнае структурнае падрадзяленне філіял "Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа" створаны загадам дырэктара дзяржаўнай навуковай установы "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі" № 144 "Аб стварэнні філіялаў" ад 23.11.2015. Кіраўніцтва: дырэктар Капылоў Ігар Лявонавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; намеснік дырэктара па навуковай рабоце Гаранін Сяргей Лявонцьевіч, кандыдат філалагічных навук, вучоны сакратар Міцкевіч Вольга Уладзіміраўна, кандыдат філалагічных навук.
 
== Кіраўніцтва Інстытуту ==
Радок 79 ⟶ 87:
 
| | 1937
| | [[В. В. Барысенка]] (у складзе ІЛММ) (да 1952, з перапынкам 1941-1946)
| |
| |
 
|-
 
| | 1944
| | [[Міхась Лынькоў|М. Ц. Лынькоў]] (у складзе ІЛММ) (да 1946)
| |
| |
|-
Радок 132 ⟶ 148:
|-
 
| | 2003-2007
| | [[Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец|А. А. Лукашанец]] (да 2007)
| |
Радок 144 ⟶ 160:
 
== Вядомыя супрацоўнікі ==
* [[Іван Кандратавіч Бялькевіч]]
* [[Браніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шыпіла]]
* [[Іосіф Васілевіч Воўк-Левановіч]]
* [[Ганна Уладзіміраўна Арашонкава]]
* [[Арнольд Яфімавіч Міхневіч]]