Беларуская незалежніцкая партыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 63:
БНП была ўтворана праўдападобна на мяжы 1939—1940 у [[Вільня|Вільні]] (паводле іншай версіі, у [[Мінск]]у ў [[1942]]).<ref>Ёрш С., Горбік С. Беларускі супраціў. С. 19-20</ref> Ініцыятарам яе ўзнікнення быў адзін з ідэолагаў беларускага нацыянальнага руху ксёндз [[Вінцэнт Гадлеўскі]], а аб’ядноўвала яна дзеячаў маладога пакалення.<ref>Ёрш, С.14.</ref>
 
Кіравалася створанымі да восені 1942 Цэнтральным Камітэтам і пяццю акруговымі камітэтамі. Кіраўнікі: [[Усевалад Родзька]] (цэнтральны камітэт), [[Міхал Вітушка]] (сябар ЦК), [[Дзмітрый Касмовіч]] (сябар ЦК), [[Юльян Саковіч]] ([[Мінск|мінскі]] акруговы камітэт), [[Аляксей Сянкевіч]] (мінскі акруговы камітэт — пасля гібелі Юльяна Саковіча ў чэрвені [[1943]] г.), [[Францішак Аляхновіч]] ([[Вільня|віленскі]] акруговы камітэт), [[Янка Гінько]] ([[Глыбокае|глыбоцкі]] акруговы камітэт), [[Рыгор Зыбайла]] ([[Слонім|слонімскі]] акруговы камітэт), [[Віктар Сікора]] ([[Паставы|пастаўскі]] акруговы камітэт), [[Іван Гелда]] ([[Беласток|беластоцкі]] акруговы камітэт) і інш. Структуры БНП існавалі ў 1942-[[1943]] на Браншчыне і Смаленшчыне. Выпускала фармальна нелегальны орган друку «Бюлетэнь БНП»<ref>2 нумары ў 1942—1944 у Беларусі (2-і нумар тыражом 500 ас.), 3-і — жнівень 1944, Усх. Прусія, 4-ы — восень 1944, Берлін, 5-ы (апошні «ваенны») — снежань 1944 або студзень [[1945]], 6-ы (апошні) — восень [[1946]], Зах. Германія. Ёрш, С.127-129.</ref>, пасля вайны — бюлетэнь «Праца і Воля» (2 нумары, [[1949]]). Фармальна БНП прадстаўлялася як патрыятычная і канспірацыйная арганізацыя з задачай збройнай барацьбы за незалежнасць Беларусі, рэальна кіраўніцтва ад пачатку супрацоўнічала з [[Абвер]]ам.
 
Члены БНП, працуючы ў створаным гітлераўцамі беларускім апараце, імкнуліся арганізаваць беларускі нацыянальны рух для адначасовага выступлення супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў і бальшавікоў. Было створана некалькі нелегальных узброеных груп, найбольш на Палессі — 12. Да сярэдзіны 1944 года БНП не мела шырокай падтрымкі. З прыходам Чырвонай Арміі дзейнасць БНП значна актывізавалася<ref>ЭГБ, т. 1. С. 393-394</ref>.