Damnatio memoriae: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
вікіфікацыя
Радок 1:
[[Выява:Septimusseverustondo.jpg|thumb|[[Тонда]] з выявай [[Септымій Север|Септымія Севера]], яго жонкі Домны і дзяцей — [[Луцый Публій Септымій Гета|Геты]] і [[Каракала|Каракалы]]. Пасля забойства Геты Каракалай выявы Геты былі знішчаны]]
'''Damnatio memoriae''' (лац. ''праклён памяці'') — адмысловая форма пасмяротнага пакарання, якая ўжывалася ў [[Старажытны Рым|старажытным Рыме]] да дзяржаўных злачынцаў — узурпатараў улады, удзельнікаў змоў і імператараў, якія заплямілі сябе. Любыя матэрыяльныя сведчанні пра існаванне злачынца — статуі, насценныя і надмагільныя надпісы, згадванні ў законах і летапісах — падлягалі знішчэнню, каб сцерці памяць пра памерлага. Маглі быць знішчаны і ўсе члены сям’і злачынца (гл. [[Сеян]]).
 
''Damnatio memoriae'' — тэрмін не рымскага, але адносна сучаснага паходжання. У рымскіх крыніцах згадваюцца іншыя фармулёўкі з тым жа сэнсам  — ''memoria damnata'', ''abolitio memoriae''.
 
Як правіла, ''damnatio memoriae'' па палітычных матывах не было абсалютным. [[Нерон]] быў пракляты пасля смерці, але неўзабаве, пасля захопу ўлады [[Вітэлій|Вітэліем]], быў ганараваны дзяржаўнымі ушанаваннямі. Пасля смерці [[Калігула|Калігулы]] сенат прапанаваў сцерці памяць пра яго, але гэтаму запрацівіўся прынцэпс [[Клаўдзій]]. Адзіны імператар, ''damnatio memoriae'' якога было афіцыйным і не было пасля аспрэчана — [[Даміцыян]]. Часта выявы нявартых павагі імператараў ліквідаваліся з публічных манументаў у Рыме (напрыклад, з рэльефу [[Марк Аўрэлій|Марка Аўрэлія]] была выдалена выява [[Комад]]а), але працягвалі захоўвацца ў прыватных дамах і ў правінцыйных гарадах. Той жа Комад, аднойчы пракляты, быў абагаўлёны пры [[Септымій Север|Септыміі Северы]].