Ірына Антонаўна Іода: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
== Біяграфія ==
У час [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|нямецкай акупацыі горада]] з сям’ёй жыла ў цэнтры [[Ракаўскае прадмесце|Ракаўскага прадмесця]]<ref name="sb">[https://www.sb.by/articles/shirokim-prospektom-shagaya.html Широким проспектом шагая]</ref>.
 
{{цытата|Траецкае і Ракаўскае прадмесці я бачыла ў іх практычна даваенным, а значыць малазмененым стане. У Ракаўскім прадмесці на [[Вуліца Астроўскага (Мінск)|вуліцы Астроўскага]] ў доме № 16а па дыяганалі ад [[Мінскі хлебазавод № 1|хлебазавода]] на скрыжаванні з [[Хлебная вуліца (Мінск)|вуліцай Хлебнай]] я з мамай, бабуляй і малодшай сястрычкай пражыла ўсе гады акупацыі і яшчэ некаторы час, пакуль не вярнуўся з [[Савецка-японская вайна|японскага фронту]] бацька. Ракаўскае прадмесце цудам захавалася ў разбуральным шквале захопу і вызваленні Мінска. (...) Нашы дамы стаялі ў глыбіні двара на самым беражку схілу, каля спуску да [[Замкавая вуліца (Мінск)|Замкава]]й і [[Падзамкавая вуліца (Мінск)|Падзамкавай]] вуліц. Унізе на некаторым аддаленні ў першы год акупацыі праходзіла агароджа [[Мінскае гета|яўрэйскага гета]], і знаёмая дзяўчынка Міла, прабраўшыся пад дротам міма вартавых, забягала да нас чым-небудзь пажывіцца. У адну з начэй усіх яўрэяў вывезлі.
 
На процілеглым баку на рагу вуліц Хлебнай і Астроўскага стаяла паліцэйская ўправа, далей па вуліцы знаходзіўся кінатэатр (...) Каля кінатэатра заўсёды было людна, прадавалі самаробныя цукеркі, семечкі. За кінатэатрам размяшчаліся нейкія нямецкія службы і нават выставачная зала. А яшчэ ніжэй, бліжэй да [[Няміга (вуліца)|Няміг]]і, размяшчалася [[гестапа]]. Міма яго мы хутка прабягалі, баючыся пачуць крыкі і стогны з падвала. У тым месцы, дзе вуліца Астроўскага выходзіла на Нямігу, стаяў двухпавярховы будынак школы. Хадзіла я ў школу тыдні два, каб атрымаць даведку на хлебную картку. А сышла праз акно. Падчас уроку прычуўся шум, і настаўніца, адчыніўшы акно (гэта быў першы паверх), загадала нам бегчы. Пад'ехала машына забіраць старэйшых школьнікаў для {{нп5|Згон грамадзян СССР на працу ў Германію|адпраўкі на працу ў Германію|ru|Угон граждан СССР на работу в Германию}}<ref name="">Ирина Иодо, Ксения Хачатрянц. [https://ais.by/story/654 Аллюзии по поводу исторического центра Минска]. 21.10.2005 06:43</ref>.}}
 
Скончыла ў [[1952]] годзе [[Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум]], працавала інжынерам райкамунгаса ў г.п. [[Карма (Кармянскі раён)|Карма]]. У [[1959]] годзе скончыла [[Беларускі політэхнічны інстытут]], маючы ўжо трохгадовага сына<ref name="ais">[https://ais.by/story/2572 Ирина Антоновна Иодо: «Я как бы плыла по светлой реке судьбы»]</ref>.