Віцебскае ваяводства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, афармленне, пунктуацыя
→‎Гісторыя: Юрый Глябовіч быў ваяводам яшчэ ў 1500-х
Радок 61:
Ваявода ажыцяўляў ваеннае кіраўніцтва ў межах Віцебскай зямлі, а судовыя функцыі і кантроль за крыніцамі джяржаўных даходаў, верагодна ў межах [[Віцебскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Віцебскага павета]]. Па-за юрысдыкцыяй ваяводы знаходзіліся таксама княжацкія і панскія маёнткі, уладальнікі якіх падлягалі велікакняжацкаму суду, а адносна сваіх падданых карысталіся імунітэтам. Паводле вялікакняжацкіх прывілеяў, ваяводы ў Віцебскім ваяводстве (як і ў [[Полацкае ваяводства|Полацкім]]) прызначаліся толькі са згоды мясцовай [[шляхта|шляхты]].
 
Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы [[1565]]—[[1566]] гг. Віцебскае ваяводства складалася з Віцебскага і Аршанскага паветаў; былі ўведзены павятовыя соймікі і іерархія службовых пасад паводле польскага ўзору: [[кашталян]], [[падкаморы]], [[суддзя земскі]] з падсудкам і [[пісар]]ам і інш. Была ўстаноўлена [[харугва]] Віцебскага ваяводства — зялёнага колеру з выявай «[[пагоня|Пагоні]]» ў белым полі. Функцыі ваяводы звяліся да кіравання апалчэннем шляхецкага ваяводства. Адначасова ён узначальваў замкавы суд Віцебскага павета, з [[1569]] г. засядаў у сенаце Рэчы Паспалітай. Намеснікам яго быў падваявода. Першым ваяводай віцебскім быў [[Юрый Глябовіч]].
 
== Гл. таксама ==