Язэп Таўпека: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 9:
 
=== Падчас Вялікай Айчыннай вайны ===
УвосеніУвосень 1941 г. арганізаваў партызанскі аддзел, які дзейнічаў паміж [[Навагрудак|Навагрудкам]], [[Слонім|Слонімам]] і [[Баранавічы|Баранавічамі]]. На эміграцыі Язэп Таў­пе­ка пісаў:<blockquote>Зімой 1941 года ў лесе была амаль выключна нашая партызанка, вядома цесна звязаная з вёскай і больш перахоўваючыся ў вёсках, чым у лесе.</blockquote>Гэтак жа ён пісаў:<blockquote>Першыя савецкія групкі з акружэнцаў-жаўнераў і перадусім афіцэраў і камуністаў згрупаваліся па лясах адразу, але сустрэўшы агульнае варожае стаўленне насельніцтва [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], яны ўсе накіроўваліся на ўсход, каб прабіцца да сваіх. Мы з імі сутыкаліся і пасля размоваў мірна разыходзіліся. Яны прабіваліся да сваіх, мы зноў сядзелі ў лесе на сваёй тэрыторыі. Па-за імі хаваліся ў лесе дробныя групкі з акружэнцаў, па некалькі чалавек-марадзёраў. Гэтыя рабавалі насельніцтва, дамагаліся сала, самагону, забівалі адмаўляючых. Але ў нашых ваколіцах мы іх хутка вычысцілі. Жаўнеры-акружэнцы з большага, не падаліся разам са сваімі афіцэрамі і камуністамі на ўсход, але папрыставалі ў вёсках за работнікаў да сялянскіх сем'яў. Немцы не толькі гэта дазвалялі, але і звальнялі ваеннапалонных з лягероў, калі ў лягер прыязджаў селянін і прасіў... Першыя /савецкія/ дэсантныя групы большага памеру /былі/ выкінутыя ў 1942 годзе, і тады вось яны выдалі загад усім «прымакам», як «ваеннаабавязаным», з'явіцца ў лес пад пагрозай расстрэлу, як дэзерціраў тых, хто не з'явіцца. Немцы, убачыўшы гэтае, загадалі ўсім палонным, хто яшчэ не пайшоў у лес, з'явіцца на зборныя пункты і адправілі ў лагер, каб і яны не пайшлі. Хто ўцалеў, вядома пабег сам у лес. Але не ўсе ўліліся і хацелі ўліцца ў савецкую партызанку, многія далучаліся да нашых атрадаў і так паўстаў не адзін мяшаны атрад.</blockquote>Удзельнік канферэнцыі [[Беларуская Народная Партызанка|Беларускай Народнай Партызанкі]], сябра «[[Лавы атаманаў]]» і кіраўніцтва [[Беларуская Народная Грамада (1941)|Беларускай Народнай Грамады]]. Пасля нападу ў 1943 г. на ягоны аддзел савецкіх дыверсантаў пачаў адводзіць сваіх партызанаў у [[Аўгустоўская пушча|Аўгустоўскія лясы]]. Там аддзел Таўпекі дзейнічае да канчатку 1945 г., пасля чаго ён выводзіць свой атрад праз [[Чэхія|Чэхію]] ў [[Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990)|Заходнюю Нямеччыну]].
 
=== Пасля вайны ===