Андрэй Макаёнак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілена апошняя 1 змена (92.38.78.7) і адноўлена версія 2434581 Чаховіч Уладзіслаў
+ 4 categories using HotCat
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'ісям’і. Скончыў Журавіцкую сярэднюю школу (1938), працаваў масавіком у раённым Доме культуры. У 1939 быў прызваны ў Чырвоную Армію. Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] ўдзельнічаў у баях на Крымскім фронце. Пасля цяжкага ранення (1942) дэмабілізаваны. Працаваў у Акаурцкай сярэдняй школе Грузіі (1942—1943), сакратаром Журавіцкага райкама камсамола (1944, цяпер у складзе Рагачоўскага р-на), Гродзенскага гаркама камсамола (1945), загадчыкам партыйнага кабінета Магілеўскага чыгуначнага вузла (1945—1946), памочнікам сакратара Журавіцкага райкама партыі (1946—1947). У 1949 скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1949—1953 — загадчык аддзела прозы часопіса [[Вожык (1945)|«Вожык»]], у 1966—1978 — галоўны рэдактар часопіса «Неман». Як член дэлегацыі БССР у 1965 удзельнічаў у рабоце XX сесіі Генеральнай Асамблеі [[ААН]]. Дэпутат [[ВС БССР]] (1971—1982). Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] (з 1949).
 
== Творчасць ==
Друкаваўся з 1946. Пісаў гумарэскі, фельетоны, нарысы. Першая п'есап’еса — аднаактовая драма «Добра, калі добра канчаецца» (1946). Аднаактоўкі «Перад сустрэчай», «Жыццё патрабуе» (1950), «Аксеніна цялушка» і «Крымінальная справа» (1951), «Першае пытанне» (1952) вызначаліся актуальнасцю праблематыкі. Шматактовыя драмы «Ворагі», «Узыходы шчасця» (абедзве 1947), «Выйгрыш» (1948) пры жыцці аўтара не друкаваліся і не ставіліся. У 1952 на сцэне [[Беларускі тэатр імя Я. Купалы|Беларускага тэатра імя Я. Купалы]] пастаўлена яго палітычная драма «На досвітку» пра пасляваенную Францыю. У сатырычнай камедыі «[[Выбачайце, калі ласка!]]» (паст. 1954) бескампрамісна крытыкуюцца заганныя метады кіраўніцтва савецкай гаспадаркай, паказуха, фармалізм, казённае адміністраванне. Камедыі «[[Каб людзі не журыліся]]» (паст. 1959) і «[[Лявоніха на арбіце]]» (паст. 1961) прысвечаны жыццю пасляваеннай вёскі.
 
Сацыяльна-палітычнай накіраванасцю вызначаюцца наватарскія п'есып’есы «Зацюканы апостал» (паст. 1971) і «Трыбунал» (паст. 1970), якія засведчылі значную эвалюцыю ў выяўленчай манеры аўтара. Сатырычная камедыя-памфлет «Зацюканы апостал», насычаная прыёмамі сцэнічнай умоўнасці, часам з падкрэсленым ігнараваннем праўдападобнасці, вызначаецца своеасаблівасцю мастацкай тыпізацыі, гранічнай абагульненасцю персанажаў, не трацячы пры гэтым мастацкай канкрэтнасці. У трагікамедыі «Трыбунал», блізкай да традыцый народнай драмы, Андрэй Макаёнак спалучыў нізкае з узвышаным, фарсавае з трагедыйным. Упершыню ў беларускай драматургіі высокая героіка ўвасоблена ў камедыйным жанры. У пошуках новых жанравых і структурна-кампазіцыйных форм А. Макаёнак прыйшоў да камедыі-рэпартажу «Таблетку пад язык» (паст. 1973), да складанай у жанравых адносінах камедыі «Кашмар» (паст. пад назвай «Святая прастата» ў 1976), якая падкупляе клопатам пра ўсталяванне разумных сацыяльна-палітычных узаемаадносін, гуманістычным пафасам.
 
У канцы 1970 — пач. 1980-х г. на сцэне з'явілісяз’явіліся трагікамедыя «Пагарэльцы» (нап. 1966, апубл. 1980, паст. ў 1981) і камедыя «Верачка»(аўтарскае вызначэнне: сентыментальны фельетон, паст. ў 1979), якія адкрылі новыя грані драматургічнага таленту А. Макаёнка. У «Пагарэльцах», прысвечаных выкрыццю прыстасавальніцтва, апалітычнасці, шкурнцтва, аўтар адмовіўся ад традыцыйнай сюжэтна-кампазіцыйнай структуры твора, даў толькі «пралог і эпілог адной трагікамічнай гісторыі». Камедыя «Верачка» напісана ў больш звыклых, хоць і не кананічных жанравых формах; у эмацыянальным ладзе яе дамінуе мяккая, сцішаная танальнасць. Лірычныя моманты ёсць і ў п'есахп’есах «Лявоніха на арбіце», «Таблетку пад язык», «Кашмар», але прысутнічаюць там пераважна ў аўтарскіх рэмарках-пралогах.
 
Апошні закончаны твор А. Макаёнка — трагікамедыя «Дыхайце эканомна» (апубл. 1983) — п'есап’еса-прытча, у якой аб'ектамаб’ектам аўтарскага асэнсавання стала найважнейшая агульначалавечая праблема захавання Зямлі ад тэрмаядзернай катастрофы.
 
Аўтар кінааповесці «Твой хлеб» (1956), сцэнарыяў фільмаў «Шчасце трэба берагчы» (1958), «Канцрат Крапіва» (1961), «Рагаты бастыён» (1975), тэлефільма «Пасля кірмашу» (1973).
 
Пераклаў п'есып’есы «Дабракі» [[Л. Зорын]]а, «Я, бабуся, Іліко і Іларыён» [[Н. ДумбадзеДумбадзэ]] і [[Г. ЛордкіпанідзеЛордкіпанідзэ]], «Чацвёрты» [[К. Сіманаў|К. Сіманава]] і інш.
 
== Бібліяграфія ==
Радок 23:
 
== Прэміі і ўзнагароды ==
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Кастрычніцкай Рэвалюцыі і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1977). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962) за п'есуп’есу «Лявоніха на арбіце», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1974) за п'есып’есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык».
 
== Памяць ==
Імя А. Макаёнка носіць [[Вуліца Макаёнка, Мінск|вуліца ў Мінску]], Гродзенская цэнтральная гарадская бібліятэка і Журавіцкая СШ Рагачоўскага раёна, у якой створаны музей драматурга.
 
У [[Мінск]]у на доме № 10 па [[Завулак Вайсковы, Мінск|Вайсковым завулку]] ў [[1986]] годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ([[сілумін]]; скульпт. [[В. Занковіч]])<ref name="ЗП">{{крыніцы/ЗП|Мінск}}</ref>.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Сохар Ю. М. На пульсе жыцця: Андрэй Макаёнак і беларускі тэатр. Мн., 1979.
Радок 40 ⟶ 41:
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}
 
{{DEFAULTSORT:Макаёнак Андрэй Ягоравіч}}
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]
[[Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі]]
Радок 46 ⟶ 47:
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска]]
[[Катэгорыя:Андрэй Макаёнак|* ]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання]]
[[Катэгорыя:Народныя пісьменнікі Беларускай ССР]]