Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя''' ''(БСДРП)'' — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існавала з восені (па іншым дадзеным з лета<ref>Чарвякоў, А. За Савецкую Беларусь / Цэнтральная камісія ЦВК БССР па адзначэнню 10-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. — Мн.: [Б.в.], 1927. — 137 с. — С. 52.</ref>) [[1917]] да красавіка [[1918]] гг. Створана ў [[Петраград]]зе на аснове Нарвенскай арганізацыі [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ), спачатку налічвала каля 500 чл., у асноўным рабочых Пуцілаўскага, Абухаўскага, Артылерыйскага заводаў і фабрыкі «Треугольник»<ref>Жылуновіч, З. Беларуская інтэлігенцыя ў гістарычным аспэкце // Полымя. — 1926. — № 6. — С. 81—82.</ref><ref>Жылуновіч, З. Беларускія сэкцыі РКП і стварэньне Беларускай Савецкай Рэспубліккі // Полымя. — 1928. — № 10. — С. 75.</ref>. Пазней да БСДРП далучылася Гельсінгфорская арганізацыя БСГ, якая аб'ядноўвала каля 200 маракоў [[Балтыйскі флот|Балтыйскага флоту]]. У выканаўчы камітэт уваходзілі [[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|A. Р. Чарвякоў]], [[I. В. Лагун]], Ю. У. Памецка, У. В. Скарынка, [[А. Х. Усціловіч]] (Усціновіч) і інш.<ref>Турук, Ф. Белорусское движение: очерки истории национального движения белоруссов: с прил. образцов белорусских политических партий и национальных организаций и этнографической карты белорусского племени, сост. академиком Е. Ф. Карским / Ф. Турук. — М.: Госиздат, 1921. — 142, [2] с. — С. 42—43.</ref>
 
Вяла палітычную і культурна-асветную работу сярод беларусаў у Петраградзе і яго ваколіцах. Мела прадстаўнікоў у ВЦВК (Усціловіч, з снежня 1917) і Пецяргофскім раённым Савеце Петраграда (Памецка, з лютага 1918). Напачатку БСДРП працягвала падтрымліваць арганізацыйныя сувязі з БСГ, поруч з ёю ў верасні 1917 годаг. ўваходзіла ў Савет нацыянальных сацыялістычных партый, які аб'ядноўваў дробнабуржуазныя арганізацыі рэгіенаў Расіі. Члены БСДРП бралі ўдзел у [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкім узброеным паўстанні]] ў Петраградзе. У снежні 1917 г. партыя ўдзельнічала ў перавыбарах камітэта [[Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанню дапамогі пацярпелым ад вайны]]. Накіравала дэлегатаў на [[Першы Усебеларускі з'езд|Усебеларускі з'езд]] і пасля яго разгону падала заяву ў ЦК [[КПСС|РСДРП(б)]] з патрабаваннем стварыць камісію для расследавання гэтага здарэння. У студзені 1918 г. разам з іншымі беларускімі арганізацыямі ў Петраградзе, што стаялі на платформе савецкай улады, удзельнічала ў стварэнні [[Белнацком|Беларускага нацыянальнага камісарыята]] (Белнацкома), ягоо камісарам прызначаны Чарвякоў. У лютым 1918 г. многія члены БСДРП удзельнічалі ва ўзброенай абароне Петраграда ад германскіх інтэрвентаў. Пры садзеянні Пецяргофскага Савета партыя арганізавала кулямётныя курсы. Разам з ваенным аддзелам Белнацкома стварыла атрад Чырвонай гвардыі, які ўвайшоў у Камуністычны атрад Петраградскага камітэта РКП(б) (300 чал., камандзір Усціловіч). У красавіку 1918 г. на аснове БСДРП створана [[Беларускія секцыі РКП(б)#Петраградская секцыя|беларуская секцыя РКП(б)]] пры Пецяргофскім райкоме РКП(б).
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Недасек, Н. Камунізм і «беларускі нацыяналізм» / Н. Недасек // Спадчына. — 2000. — № 1. — С. 3—31.
* ''Скалабан, В. У.'' Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя / В. У. Скалабан // {{Крыніцы/ЭГБ|1}} — С. 409—410.