Розніца паміж версіямі "Дынама (стадыён, Мінск)"

[[Выява:Belarus — San Marino (UEFA Nations League 08.09.2018), Беларусь — Сан-Марино (Лига наций УЕФА 08.09.2018).jpg|міні|250px|Матч Беларусь — Сан-Марына, верасень 2018 года]]
 
У 2012 годзе ўлады горада Мінска абвясцілі міжнародны конкурс на лепшы архітэктурны праект рэканструкцыі стадыёна «Дынама». У тэндэры прымалі ўдзел спачатку вугорская кампанія «Грабаплан», а затым нямецкая кампанія GMP International GmbH. Нягледзячы на ​​перамогу ў конкурсе нямецкай GMP, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт адмовіўся ад прапанаванага праекту з-за высокага кошту яго рэалізацыі.
 
16 мая 2014 года прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ «Аб рэканструкцыі комплексу аб’ектаў стадыёна «Дынама» у г. Мінску». Заказчыкам было вызначана ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама, генеральнай праектнай арганізацыяй — прадпрыемства «Мінскпраект». Фінансаванне ажыццяўлялася за кошт сродкаў бюджэту сталіцы.
 
Пазней улады горада прапанавалі перабудаваць стадыён «Дынама» у Нацыянальны алімпійскі стадыён. Было вырашана зрабіць лёгкаатлетычную арэну з магчымасцю правядзення на ёй футбольных матчаў. Рэканструкцыя прадугледжвала захаванне гістарычнага аблічча стадыёна і скарачэнне ўмяшчальнасці да 22 тысяч. Агульная колькасць гледачоў уключае ложу ганаровых гасцей больш чым на 600 чалавек. Значна пашыраны плошчы для работы спартыўных журналістаў: для прадстаўнікоў СМІ адводзіцца 1 000 месцаў на трыбунах. Вялікая ўвага пры распрацоўцы праекта была нададзена пытанням бяспекі. На тэрыторыі спартыўнага аб’екта размешчана каля 400 відэакамер.
Пазней было вырашана зрабіць стадыён лёгкаатлетычным. Мінгарвыканкам прапанаваў зрабіць з стадыёна «Дынама» Нацыянальны алімпійскі стадыён. Рэканструкцыя комплексу выконваецца ў адпаведнасці з указам № 220 ад 16 мая 2014 года. Дакументам прадугледжваецца перапрафіляванне стадыёна ў лёгкаатлетычны з захаваннем магчымасці правядзення футбольных матчаў. Генеральная праектная арганізацыя — УП «Мінскпраект», генпадрадчык — ААТ «Будтрэст № 1». Кошт работ каля 150 мільёнаў еўра. Крыніцай фінансавання выступае сталічны бюджэт. На абноўленым стадыёне колькасць месцаў зменшыцца да 20 тыс. 70 % з іх будуць пад навесам. За кошт дэмантажу часткі трыбун з’явяцца распранальні для спартсменаў, суддзяў, трэнерскага штаба, канферэнц-зала. Адно з найважнейшых умоў рэканструкцыі — захаванне аркады стадыёна з боку вуліцы Ульянаўская і цэнтральнай аркі на вуліцы Кірава. Першапачаткова указ называў тэрмін здачы аб’екта ў 2017 годзе.
 
Сучасны выгляд стадыёну «Дынама» надаюць навес з пакрыццём з алюмініевых прафіляваных лістоў, а таксама зашклёная частка фасада заходняй трыбуны. Старыя асвятляльныя мачты спартыўнай арэны заменены на новыя. Пад навесам былі ўсталяваныя дадатковыя пражэктары і гукавая сістэма. Праведзена мадэрнізацыя сістэмы вадкаснага падагрэву поля, з’явіліся два новых мультымедыйных табло. 2 000 квадратных метраў у падтрыбунных памяшканнях адведзены пад камерцыйныя мэты.
У красавіку 2016 стала вядома, што ў праект стадыёна ўносяцца змены, каб ён адпавядаў чацвёртай катэгорыі УЕФА. Тэрмін здачы стадыёна быў перанесены на 2018 год. Навес над трыбунамі перакрывае каля 80 адсоткаў глядацкіх месцаў. Ён выраблены з алюмiнiяпрафiляванных лістоў з усталяванымі сістэмамі агучвання, асвятленнем, відэаназіраннем арэны. Знізу навес зачынены напаўпразрыстай мембранай, якая хавае металічныя фермы і інжынерныя камунiкацыi.Чаша алімпійскага агню будзе захавана. Яна была ўсталява да Гульняў 1980 года.
 
На стадыёне будуць размешчаны лёгкаатлетычныя дарожкі (дзевяць на галоўнай арэне і чатыры на трэніровачнай). Бегавыя дарожкі ўстаноўлены італьянскай фірмай «Mondo», якая з’яўляецца афіцыйным пастаўшчыком абсталявання пры правядзенні Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету па лёгкай атлетыцы. Пакрыццё для бегавых дарожак рэкамендавана IAAF, а таксама вядучымі нацыянальнымі федэрацыямі. Яно вырабляецца з палiiзапрэнавай гумы, з’яўляецца даўгавечным, устойлівым да ўльтрафіялету і ўмоў надвор’я, не патрабуе спецыяльнага догляду. Верхняя паверхня пакрыцця мае адмысловую тэкстуру, якая забяспечвае выдатную ўстойлівасць да шыпоў і абразівы, і не дае водбліскаў пры фота- і тэлездымках.