Розніца паміж версіямі "Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Налібакі)"

дапаўненне
(дапаўненне)
|Ордэнская прыналежнасць =
|Тып будынка =
|Архітэктурны стыль = [[мадэрн]], неабарока, [[неарэнесанс]], [[эклектыка (архітэктура)|эклектыка]], позняе [[барока]]
|Аўтар праекта =
|Будаўнік =
Да пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] былі ўзведзены толькі сцены храма. У 1943 годзе [[нацызм|нацысты]] расстралялі ў [[Налібоцкая пушча|Налібоцкай пушчы]] пробашча Юзафа Байку, а стары драўляны касцёл быў спалены. У недабудаваным стане новая святыня прастаяла да пачатку 1990-х гадоў, адзін час у ёй планавалася нават зрабіць саўгасны клуб. У 1990 годзе пад кіраўніцтвам новага ксяндза Мар’яна Шэршаня парафія была адроджана, працягнута ўзвядзенне касцёла, скончанае ў 1994 годзе. У будаўніцтве і аздабленні ўнутранай прасторы прымала ўдзел уся вёска, [[алтар]] распісваў мясцовы мастак. У тым жа годзе храм быў урачыста кансэкраваны пад тытулам [[Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі|Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі]], аднак у парафіі ўшаноўваецца таксама і другі апякун — Святы Барталамей<ref>{{cite web|url = http://ave-maria.by/archive/22-204/386-nalibaki|title = Касцёл у Налібаках|first = |last = |author = Святлана Адамовіч. |authorlink = |coauthors = |date = |month = |year =|work = |publisher = [[Ave Maria (часопіс)|Ave Maria]] № 3 (204) 2012|location = |page = |pages = |at = |language = be|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 30.09.2019 |quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref>.
 
На тэрыторыі побач з касцёлам знаходзяцца могілкі, побач з самім будынкам размешчаны часовая капліца, званіца, скульптурныя кампазіцыі. Агароджа разам з [[брама]]й захаваліся ад старадаўняга храма і датуюцца [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзем]]<ref>{{cite web|url = https://vedaj.by/index.php/garady/minsk/stoubcy/nalibaki|title = Налібакі|publisher = Vedaj.by — славутасці Беларусі|location = |page = |pages = |at = |language = ru|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 30.09.2019 |quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref>. У 2007 годзе будынак налібацкага касцёла быў занесены ў [[Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Стаўбцоўскага раёна|Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь]] як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
 
== Гл. таксамаАрхітэктура ==
Размешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры [[эклектыка (архітэктура)|эклектыкі]] з рысамі [[мадэрн]]а і [[неарэнесанс]]у, позняга [[барока]]. Уяўляе з сабе [[неф|трохнефавую]] бязвежавую [[базіліка|базіліку]] з [[трансепт]]ам. Прамавугольны ў плане [[Аб’ём (архітэктура)|аб’ём]] храма пераходзіць у працяглую прамавугольную двухярусную [[апсіда|апсіду]] з бакавымі [[сакрысція]]мі. Прыбудовы да бакавых [[фасад]]аў квадратных у плане крылаў трансепта і [[нартэкс]]а пад [[вальмавы дах|вальмавымі дахамі]] ўносяць элемент асіметрыі ў кампазіцыю касцёла. Франтальны і алтарны фасады завершаны фігурнымі [[шчыт (архітэктура)|шчытамі]] з круглым [[ружа (архітэктура)|акном-ружай]] па цэнтры. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, паўкруглымі [[люкарна]]мі над імі і парнымі [[лапатка (архітэктура)|лапаткамі]] ў прасценках.
* [[Стаўбцоўскі дэканат]]
 
Будынак дасягае 40 метраў у даўжыню, 18 метраў у шырыню, вышыня цэнтральнага нефа складае 14 метраў. Унутраная прастора храма падзелена на тры нефы магутнымі аркадамі на чатырохгранных устоях і перападам вышынь нефаў, перакрытых драўлянай бэлечнай столлю. Апсіда вылучана шырокім арачным прасветам, на першым [[пілон]]е ад яе навешана паўкруглая кафедра [[амбон]]а. Над [[прытвор]]ам шырокай аркай падтрымана антрэсоль [[хоры|хораў]]. У касцёле знаходзяцца 5 вялікіх і 5 маленькіх [[алтар]]оў.
 
Капліца, размешчаная побач з касцёлам, пабудавана ў канцы [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]], з’яўляецца помнікам [[Народнае дойлідства Беларусі|народнага дойлідства]]. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным над трохвугольным франтонам фасада [[сігнатурка]]й. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчаных [[ліштва]]х. Адзін са званоў на званіцы быў закапаны ў зямлю прыхаджанамі падчас вайны, іншы быў прывезены з [[Аўстралія|Аўстраліі]] ўраджэнцамі Налібакаў.
 
{{зноскі}}