Розніца паміж версіямі "Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Налібакі)"

афармленне
(дапаўненне)
(афармленне)
Першы драўляны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Налібаках, заснаваны [[Ваяводы смаленскія|ваяводам смаленскім]] [[Пётр Сенька Гедыгольдавіч|Пятром Гедыгольдавічам]], згадваецца ў 1447 годзе. Парафія, дзе на той час служыў пробашч Шукан, існуе з [[XV стагоддзе|XV стагоддзя]]. У 1636 годзе [[канцлер вялікі літоўскі]] [[Альбрэхт Станіслаў Радзівіл]] фундаваў у мястэчку новы драўляны храм, які быў знішчаны падчас войнаў паміж [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княствам Літоўскім]] і [[Рускае царства|Рускім царствам]]. Новы драўляны [[барока|барочны]] касцёл збудавалі ў Налібаках толькі ў 1699 годзе<ref name = "ref1">{{cite web|url = http://stolbtsy.gov.by/ru/uspenia/|title = Касцёл Унебаўзяцця Панны Марыі, в. Налібакі|publisher = Стаўбцоўскі раённы выканаўчы каміэт|location = |page = |pages = |at = |language = ru|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 30.09.2019 |quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref>.
 
За часамі, калі Налібакі ўваходзілі ў склад [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], яшчэ існаваў старадаўні храм, аднак хутка ў ім перастала хапаць месца. Побач было вырашана паставіць новы мураваны касцёл, працы па ўзвядзенні якога пачаліся ў 1935 годзе<ref>{{cite намаганняміweb|url ксяндза= Юзафа Байкі, які меў інжынерную адукацыю, і адмыслова створанага камітэтаhttps://catholic.by/3/kasciol/parishes/19-mma/3421-nalibaki-parafiya-unebauzyatstsya-najsvyatsejshaj-panny-maryi|title Для пабудовы з мясцовай гліны выраблялася цэгла, дзейнічала [[лесапільня|піларама]].= 
Налібокі — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі|first = |last = |author = |authorlink = |coauthors = |date = 31.07.2017|month = |year =|work = |publisher = [[Catholic.by]]|location = |page = |pages = |at = |language = be|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 30.09.2019 |quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref> намаганнямі ксяндза Юзафа Байкі, які меў інжынерную адукацыю, і адмыслова створанага камітэта. Для пабудовы з мясцовай гліны выраблялася цэгла, дзейнічала [[лесапільня|піларама]].
 
Да пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] былі ўзведзены толькі сцены храма. У 1943 годзе [[нацызм|нацысты]] расстралялі ў [[Налібоцкая пушча|Налібоцкай пушчы]] пробашча Юзафа Байку, а стары драўляны касцёл быў спалены. У недабудаваным стане новая святыня прастаяла да пачатку 1990-х гадоў, адзін час у ёй планавалася нават зрабіць саўгасны клуб. У 1990 годзе пад кіраўніцтвам новага ксяндза Мар’яна Шэршаня парафія была адроджана, працягнута ўзвядзенне касцёла, скончанае ў 1994 годзе. У будаўніцтве і аздабленні ўнутранай прасторы прымала ўдзел уся вёска, [[алтар]] распісваў мясцовы мастак. У тым жа годзе храм быў урачыста кансэкраваны пад тытулам [[Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі|Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі]], аднак у парафіі ўшаноўваецца таксама і другі апякун — Святы Барталамей<ref>{{cite web|url = http://ave-maria.by/archive/22-204/386-nalibaki|title = Касцёл у Налібаках|first = |last = |author = Святлана Адамовіч. |authorlink = |coauthors = |date = |month = |year =|work = |publisher = [[Ave Maria (часопіс)|Ave Maria]] № 3 (204) 2012|location = |page = |pages = |at = |language = be|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 30.09.2019 |quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref>.
 
На тэрыторыі побач з касцёлам знаходзяцца могілкі, побач з самім будынкам размешчаны капліца, званіца, скульптурныя кампазіцыі. Агароджа разам з [[брама]]й захаваліся ад старадаўняга храма і датуюцца [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзем]]<ref name = "ref3">{{cite web|url = https://vedaj.by/index.php/garady/minsk/stoubcy/nalibaki|title = Налібакі|publisher = Vedaj.by — славутасці Беларусі|location = |page = |pages = |at = |language = ru|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 30.09.2019 |quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref>. У 2007 годзе будынак налібацкага касцёла быў занесены ў [[Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Стаўбцоўскага раёна|Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь]] як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
 
== Архітэктура ==
Размешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры [[эклектыка (архітэктура)|эклектыкі]] з рысамі [[мадэрн]]а і [[неарэнесанс]]у<ref name = "ref2"/>, позняга [[барока]]<ref name = "ref3"/>. Уяўляе з сабе [[неф|трохнефавую]] бязвежавую [[базіліка|базіліку]] з [[трансепт]]ам. Прамавугольны ў плане [[Аб’ём (архітэктура)|аб’ём]] храма пераходзіць у працяглую прамавугольную двухярусную [[апсіда|апсіду]] з бакавымі [[сакрысція]]мі. Прыбудовы да бакавых [[фасад]]аў квадратных у плане крылаў трансепта і [[нартэкс]]а пад [[вальмавы дах|вальмавымі дахамі]] ўносяць элемент асіметрыі ў кампазіцыю касцёла. Франтальны і алтарны фасады завершаны фігурнымі [[шчыт (архітэктура)|шчытамі]] з круглым [[ружа (архітэктура)|акном-ружай]] па цэнтры. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, паўкруглымі [[люкарна]]мі над імі і парнымі [[лапатка (архітэктура)|лапаткамі]] ў прасценках<ref name = "ref2"> Налібакі. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі // {{Крыніцы/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}}, С. 254</ref>.
 
Будынак дасягае 40 метраў у даўжыню, 18 метраў у шырыню, вышыня цэнтральнага нефа складае 14 метраў. Унутраная прастора храма падзелена на тры нефы магутнымі аркадамі на чатырохгранных устоях і перападам вышынь нефаў, перакрытых драўлянай бэлечнай столлю. Апсіда вылучана шырокім арачным прасветам, на першым [[пілон]]е ад яе навешана паўкруглая кафедра [[амбон]]а. Над [[прытвор]]ам шырокай аркай падтрымана антрэсоль [[хоры|хораў]]<ref name = "ref2"/>. У касцёле знаходзяцца 5 вялікіх і 5 маленькіх [[алтар]]оў.
 
Капліца, размешчаная побач з касцёлам, пабудавана ў канцы [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]], з’яўляецца помнікам [[Народнае дойлідства Беларусі|народнага дойлідства]]. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным над трохвугольным франтонам фасада [[сігнатурка]]й. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчаных [[ліштва]]х. Адзін са званоў на званіцы быў закапаны ў зямлю прыхаджанамі падчас вайны, іншы быў прывезены з [[Аўстралія|Аўстраліі]] ўраджэнцамі Налібакаў<ref name = "ref1"/>.
 
== Зноскі ==
{{зноскі}}
{{reflist|2}}
 
== СпасылкіЛітаратура ==
* {{Крыніцы/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)}}
* [https://catholic.by/3/kasciol/parishes/19-mma/3421-nalibaki-parafiya-unebauzyatstsya-najsvyatsejshaj-panny-maryi Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі] на [[Catholic.by]]
 
[[Катэгорыя:Касцёлы Стаўбцоўскага раёна]]