Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 44:
 
== Гісторыя ==
У канцы [[1921]] г., у адпаведнасці з рашэннем II з'ездаз’езда дзеячаў юстыцыі Беларусі ў рэспубліцы былі створаны органы аховы рэвалюцыйнай законнасці. Палажэннем аб [[Народны камісарыят юстыцыі БССР|Народным камісарыяце юстыцыі Беларускай ССР]] (зацверджана Прэзідыумам [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|ЦВК Беларускай ССР]] [[3 студзеня]] [[1922]] г.) пры судовых органах рэспублікі ўводзіліся пасады пракурора касацыйнага і рэвалюцыйнага трыбуналаў і сяброў (таварышаў) пракурора, якія знаходзіліся пры Савеце народных суддзяў, а таксама выконвалі функцыі нагляду за законнасцю ў паветах. У апараце Наркамата юстыцыі БССР быў створаны аддзел аховы рэвалюцыйнай законнасці ў складзе загадчыка аддзела (нарком юстыцыі) і таварышаў (сяброў) пракурора.
 
[[26 чэрвеня]] [[1922]] г. з мэтай нагляду за выкананнем законнасці і правільнай пастаноўкі барацьбы са здлачыннасцю пастановай 3-й сесіі ЦВК БССР заснавана дзяржаўная пракуратура і прынята Палажэнне аб пракурорскім наглядзе. Спачатку пракуратура існавала на правах аддзела Наркамата юстыцыі. Узначальваў яе ў якасці пракурора рэспублікі народны камісар юстыцыі, які быў адказны перад Прэзідыумам ЦВК БССР і падсправаздачны яму. Пракуратура ажыццяўляла нагляд за дакладным выкананнем законаў шляхам праверкі законнасці дзеянняў служачых дзяржаўных устаноў, грамадскіх і прыватных арганізацый і грамадзян, апратэстоўвання пастаноў, што супярэчылі закону, узбуджэння супраць вінаватых крымінальнага праследавання, непасрэднага нагляду за дзейнасцю органаў дазнання і следства, а таксама органаў [[Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пры ЦВК Беларусі|Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення БССР]]. У кампетэнцыю пракуратуры ўваходзіў таксама наагляд за законнасцю і абгрунтаванасцю судовых рашэнняў, выкананнем законнасці ў месцах пазбаўлення волі.
 
З утварэннем [[СССР]] (снежань [[1922]] г.) пачаўся працэс пераўтварэння пракуратуры ва ўсесаюзны орган. У [[1923]] г. заснавана Пракуратура Вярхоўнага суда СССР. Пракурору [[Вярхоўны судСуд СССР|Вярхоўнага судаСуда СССР]] былі нададзены шырокія паўнамоцтвы права заканадаўчай ініцыятывы, права дарадчага голасу ў пасяджэннях Прэзідыума [[Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР|ЦВК]] і [[СНК СССР]], калегій наркаматаў. Ён ажыццяўляў канстытуцыйны нагляд, нагляд за дзейнасцю [[Аб'яднанагаАб’яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне|Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення]] і інш. [[20 чэрвеня]] [[1933]] г. пастановай ЦВК і СНК СССР утворана [[Генеральная пракуратура СССР|Пракуратура СССР]], на якую было ўскладзена і кіраўніцтва дзейнасцю пракуратур саюзных рэспублік. Разам з тым Пракуратура БССР па-ранейшаму знаходзілася ў сістэме Наркамата юстыцыі. Пракурор БССР, як і раней, з'яўляўся наркомам юстыцыі рэспублікі. Але кіруючыя работнікі пракуратуры сталі прызначацца са згоды Пракурора СССР. Пракурор БССР прызначаўся і адклікаўся Пракурорам СССР па ўзгадненні з ЦВК БССР.
 
Працэс цэнтралізацыі органаў пракуратуры ў СССР завяршыўся ў [[1936]] г., калі пастановай ЦВК і СНК СССР быў створаны [[Народны камісарыят юстыцыі СССР|Наркамат юстыцыі СССР]]. Паводле гэтай пастановы Пракуратура БССР, як і іншыя саюзных рэспублік, была выведзена са складу Наркамюста БССР і цалкам падпарадкавана Пракурору СССР. [[Канстытуцыя СССР#Канстытуцыя СССР 1936 года|Канстытуцыя СССР 1936 г.]] замацавала новую сістэму органаў пракуратуры, акрэсліла задачы і асноўныя пачаткі арганізацыі і дзейнасці пракурорскага нагляду ў СССР. [[Канстытуцыя БССР#Канстытуцыя 1937 года|Канстытуцыя Беларускай ССР 1937]] г. аднавіла і канкрэтызавала гэтыя палажэнні: ў дачыненні да Пракуратуры БССР — састаўной часткі Пракуратуры СССР. У перыяд рэпрэсій дзейнасць органаў пракурорскага нагляду была зведзена да мінімуму, у асноўным падменена пазасудовымі органамі.
 
Пасля [[Распад СССР|распаду СССР]] у [[1991]] г. Пракуратура СССР перастала існаваць як самастойны дзяржаўны орган. У адпаведнасці з [[Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР|Дэкларацыяй аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР]] [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь]] утварыў на базе існуючых на тэрыторыі рэспублікі органаў пракуратуры іх адзіную сістэму, падначаленую Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь.