Ян Давід Голанд: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (размовы | уклад)
Jauhienij (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
==Біяграфічны нарыс==
Нарадзіўся Я. Голанд у Германіі, у [[Санкт-Андрэазберґ|Санкт-Андрэазберґу]]Андрэазбергу. Найбольш раннія звесткі пра яго адносяцца да 1760-х, калі Я. Голанд лічыўся ўжо дастаткова аўтарытэтным кампазітарам. З 1771 ён жыў у [[Гамбург]]у, які ў той час быў адным з буйнейшых у Еўропе цэнтраў канцэртна-тэатральнага жыцця. Голанд займаў пасадду дырэктара музыкі гамбургскага кафедральнага сабора. Творы Я. Голанда — сімфоніі, кантаты і араторыі, вакальныя і інструментальныя п'есы — пастаянна выконваліся ў канцэртах, друкаваліся ў розных зборніках.
 
На пачатку 1780-х гаспадар [[Нясвіж]]а [[Кароль Станіслаў Радзівіл]] (Пане Каханку) запрасіў Я. Голанда на пасаду дырыжора нясвіжскай капэлы. У оперна-балетным тэатры Нясвіжа ў той час ставіліся многія класічныя творы замежных і мясцовых аўтараў. Менавіта тут Я. Голанд упершыню звярнуўся да оперна-балетных жанраў. У 1784 у Нясвіжы адбылася прэм'ера оперы Я. Голанда "Агатка, або Прыезд пана". Гэта была адна з першых опер, створаных і пастаўленых у Беларусі ў XVIII ст. Напісаная з нагоды прыезду ў Нясвіж караля [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]], яна набыла асаблівую вядомасць і больш за сорак год ішла на сцэнах тэатраў Рэчы Паспалітай. Лiбрэта да оперы "Агатка" стварыў князь [[Мацей Радзiвiл]], якi сам быў музыкантам-аматарам. Опера адрозніваецца кампазіцыйна-драматургічнай дасканаласцю, найбольшую эмацыянальную нагрузку ў ёй нясе музыка. Арыентаваная на класічны стыль, яна разам з тым насычана мясцовым нясвіжскім фальклорам. У Нясвіжы кампазітар напісаў і іншыя творы — оперу "Чужое багацце нікому не служыць" і балет "Арфей і Эўрыдыка" (або "Арфей у пекле"), а таксама кантату, прысвечаную Каролю Радзівілу.