Каштарыс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 1:
'''Каштарыс''' — 1) каштарыс бюджэтных устаноў — асноўны фінансава-планавы акт, які вызначае аб’ём, мэтавае накіраванне і паквартальнае размеркаванне асігнаванняў, прадугледжаных на ўтрыманне ўстаноў і арганізацый. З’яўляецца планам фінансавання ўстаноў і расходвання бюджэтных сродкаў. Прававое значэнне каштарысу — вызначэнне правоў і [[абавязак|абавязкаў]] кіраўніка бюджэтнай установы па мэтавым выкарыстанні сродкаў, што адпускаюцца з адпаведнага [[бюджэт]]у, а фінансавых органаў — абавязкі па забеспячэннні гэтых сродкаўмі ажыццяўленні кантролю за мэтавым іх выкарыстанні. Каштарысы падзяляюцца на ''індывідуальныя'', ''цэнтралізаваных мерапрыемстваў'' і ''зводныя''. Індывідуальныя каштарысы адлюстроўваюць асаблівасці асобнай установы. Для аднатыпных бюджэтных арганізацый устанаўліваюцца тыпавыя формы расходаў, што ўключаюць 3 асноўныя раздзелы: агульныя звесткі пра ўстанову, агульную суму расходаў з рамеркаваннем па квартлах і накіраваннем расходаў; аператыўна-вытворчыя паказчыкі, неабходныя для вызначэння расходаў (колькасць штатных адзінак, абслугоўваемы кантынгент і інш.); разлікі па асобных расходных артыкулах. 2) каштарыс выдаткаў на вытворчасць — вылічэнне планавай сумы затрат [[прадпрыемства]], аб’яднання або галіны гаспадаркі на вытворчасць усёй прадукцыі і аказанне [[паслуга|паслуг]]. Складаецца на пэўны каляндарны перыяд (год, квартал). 3) Каштарыс выдаткаў на [[будаўніцтва]] — сукупнасць нарматыўных разлікаў, якія вызначаюць памер усіх затрат, звязаных з будаўніцтвам (рэканструкцыяй) прадпрыемства, аобнага памяшкання, збудавання або іх комплексаў.
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|7}}
 
[[Катэгорыя:ДакументыФінансы]]
[[Катэгорыя:Эканамічныя тэрміны]]