Родная мова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
Беларускімі навукоўцамі адзначаецца, што родная мова спасцігаецца чалавекам адначасова з развіццём здольнасці мысліць, што гэта хутчэй прысваенне мовы, а не яе асваенне, вывучэнне<ref name="bm" />. Але паняцце «родная мова» не зводзіцца выключна да мовы, першай засвоенай у дзяцінстве. У сацыялінгвістычных працах падкрэсліваюцца недахопы ідэнтыфікацыі паняцця «родная мова» іншымі асобамі, паколькі нярэдкія выпадкі, калі двухмоўныя людзі лепш ведаюць адну мову (на якой атрымалі адукацыю), аднак адчуваюць мацнейшую прывязанасць да іншай мовы, якую і называюць роднай.<ref name="bil">Suzanne Romaine. Bilingualism… P. 22.</ref> Часам родная мова чалавека змяняецца на працягу жыцця<ref name="bil"/>. Так Вахцін і Галаўко адмыслова падкрэсліваюць, што «матчына мова — не абавязкова родная, родная мова — не абавязкова першая»<ref>Вахтин Н. Б., Головко Е.В…. С. 46.</ref>.
 
Беларускімі перапісчыкамі насельніцтва прынята дапушчэнне, што родная мова — тая, якую чалавек засвоіў першай ўу раннім дзяцінстве<ref>http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/ukazania.pdf</ref>. Тым не меней, грамадства традыцыйна называе роднай беларускую<ref>https://www.svaboda.org/a/2151688.html</ref><ref>https://nn.by/?c=ar&i=231263</ref>.
 
Для прыцягнення ўвагі да праблемы зберажэння моўнай разнастайнасці [[ЮНЕСКА]] заснавала [[Міжнародны дзень роднай мовы]].