Папуасы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:SingSing Wabag Enga PNG.jpg|thumb|300 px|Папуасы цэнтральных раёнаў Папуа  — Новай Гвінеі]]
'''Папуа́сы'''  — групы народаў, карэнных жыхароў [[Папуа — Новая Гвінея|Папуа  — Новай Гвінеі]] і ўсходняй часткі [[Інданезія|Інданезіі]], якія размаўляюць на так званых [[папуаскія мовы|папуаскіх мовах]]. Належаць да [[аўстралоідная раса|аўстралоіднай расы]]. Рэгіён [[Меланезія|Меланезіі]], населены папуасамі, часам вылучаюць у самастойную культурна-геаграфічную вобласць '''Папуасію'''. Даследаванні выявілі, што папуасы з'яўляюццаз’яўляюцца прамымі нашчадкамі найстаражытнейшага насельніцтва [[Азія|Азіі]] і [[Акіянія|Акіяніі]]. Прыкладная колькасць - — 7  млн. чал.
 
== Паходжанне і рассяленне ==
[[File:Area of Papuan languages.svg|thumb|left|Распаўсюджанне папуаскіх моў (наш час)]]
Назвы "«Папуа"» і "«папуасы"» з'явілісяз’явіліся на [[Еўропа|еўрапейскіх]] картах у [[XVI стагоддзе|XVI]] ст. і першапачаткова атаясамляліся з вялікай групай астравоў на ўсходзе сучаснай [[Інданезія]]. Існуе шмат тлумачэнняў этымалогіі гэтых слоў. Мяркуецца, што [[Партугалія|партугальскія]] і [[Іспанія|іспанскія]] мараплаўцы запазычылі іх з твораў [[Пракопій Кесарыйскі|Пракопія з Кесарыі]], дзе ''Παπποα'' - — гэта чарнаскурае [[афрыка]]нскае племя, або з [[азія]]цкіх [[мова|моў]], у якіх яны значылі "«іншаземны"», "«кудлаты"», "«незразумелы, заблытаны"» і г. д., або ад імя багатага [[Малукскія астравы|малукскага]] ўладара. Значна пазней (не раней за [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст.) яны сталі выкарыстоўвацца для пазначэння насельніцтва [[востраў Новая Гвінея|Новай Гвінеі]].
 
Папуасы з'яўляюццаз’яўляюцца прамымі нашчадкамі першых людзей сучаснага тыпу, якія перасеклі [[мора]] і з [[Азія|Азіі]] трапілі ў Новую Гвінею і [[Аўстралія, кантынент|Аўстралію]]. Некаторыя даследчыкі лічаць, што гэта магло адбыцца каля 60 тыс. гадоў таму. У той час узровень [[акіян]]у быў значна ніжэйшы за сучасны, а Аўстралія і Новая Гвінея ўяўлялі адзіны масіў сушы. Такім чынам, перасяленне ў Новую Гвінею адбылося нават раней, чым людзі сучаснага тыпу з'явілісяз’явіліся ў [[Еўропа|Еўропе]]. [[Генетыка|Генетычныя]] даследаванні паказваюць блізкасць найбольш ізаляваных горных народаў Новай Гвінеі да [[абарыгены Аўстраліі|абарыгенаў Аўстраліі]]. Акрамя таго, выяўлена, што папуасы і [[меланезійцы]]  — носьбіты генаў [[дзянісаўскі чалавек|дзянісаўскага чалавека]].
 
[[Археалогія|Археолагі]], што вядуць раскопкі ў [[балота]]х Кук (цэнтральны раён [[Папуа — Новая Гвінея|Папуа  — Новай Гвінеі]]), прыйшлі да высновы, што продкі папуасаў  — адны з першых на [[Планета Зямля|Зямлі]], хто пачаў займацца [[земляробства]]м. Каля 10 тыс. гадоў таму яны ўжо апрацоўвалі зямлю, стваралі простыя [[ірыгацыя|ірыгацыйныя]] збудаванні для вырошчвання [[Colocasia esculenta|тара]]. 6,5 тыс. гадоў таму ў перадгор'яхперадгор’ях Новай Гвінеі ўжо ведалі і іншыя [[сельскагаспадарчыя культуры]]  — розныя [[клубень|клубневыя]], [[цукровы трыснёг]] і [[банан]]ы. Апрацоўка зямлі мала адрознівалася ад сучаснай. Мясцовыя жыхары выпальвалі [[луг]]і і стваралі на іх месцы агароды. [[Жывёлагадоўля]] з'явіласяз’явілася значна пазней і ніколі істотнага значэння не мела.
 
У наш час папуасамоўныя народы насяляюць амаль усю тэрыторыю Новай Гвінеі і некаторыя сумежныя астравы. Большасць пражывае на тэрыторыі дзяржаў [[Інданезія]] і Папуа  — Новая Гвінея. Невялікія карэнныя папуасамоўныя групы сустракаюцца ў [[Аўстралія|Аўстраліі]] (гл. [[Абарыгены астравоў праліва Торэса]]) і паўночным захадзе [[Саламонавы Астравы|Саламонавых астравоў]].
 
== Этнічны і моўны падзел ==
У [[навука|навуковай]] [[літаратура|літаратуры]] няма адзіна прынятага погляду на колькасць папуаскіх [[этнас|народаў]] і [[мова|моў]]. Часам іх лічба дасягае 700. Аднак у большасці гэта толькі прыкладныя дадзеныя. У [[гара|горнай]] ізаляванай мясцовасці сустракаюцца [[вёска|вёскі]], насельніцтва якіх размаўляе на асобных мовах. Звычайна вылучаюць 17 - — 45 груп папуаскіх народаў. Найбольш вядомыя з іх:
 
* [[Абелам]]
* [[Арапеш]]
* [[Асмат]]
* [[Баруя]]
* [[Дані]]
* [[Кораваі]]
* [[Лані]]
* [[Саві]]
* [[Фарэ]]
* [[Ялі]]
 
== Традыцыйная культура ==
[[File:Sepik 0133cropped.jpg|thumb|Жытло ў правінцыі Сепік]]
Як і ў іншых частках свету, жыццё ў [[востраў Новая Гвінея|Новай Гвінеі]] характарызуецца значнымі зменамі. Аднак на працягу прыкладна 10 тысячагоддзяў галоўным заняткам з'яўляеццаз’яўляецца прымітыўнае [[земляробства]]. Адно з найстаражытнейшых земляробчых месцаў з'яўляеццаз’яўляецца [[Старажытнае земляробчае паселішча Кук|балота Кук]]. У [[гара|горных]] і [[лес|лясных]] раёнах яно заснавана на падсечна-агнявой сістэме. Для спажывання вырошчваюць пераважна [[клубень|клубневыя]] культуры, [[бананы]], [[сагавая пальма|сагавыя]] і [[какосавая пальма|какосавыя пальмы]]. Адметная асаблівасць традыцыйных земляробчых культур у недастатковым утрыманні неабходных для чалавека [[бялкі|бялкоў]] і [[тлушч]]аў. Толькі бліжэй да нашага часу пачалі распаўсюджвацца [[кукуруза]] і [[бабовыя]]. Таму ў цэнтральных раёнах значную ролю таксама адыгрываюць [[збіральніцтва]] і [[паляванне]], а ў вусцях буйных [[рака|рэк]], на [[мора|марскім]] [[бераг|узбярэжжы]] і на малых [[востраў|астравах]]  — [[рыбалоўства]], [[рамяство]] і [[гандаль]].
 
[[Жывёлагадоўля]] ніколі не мела вялікага значэння. Папуасы звычайна трымаюць [[Свойская свіння|свінняў]] і [[Сабака свойскі|сабак]], але іх [[мяса]] ўжываюць рэдка. Свінні з'яўляюццаз’яўляюцца сродкам абмену і сямейнай каштоўнасцю. У [[вёска]]х да сёй пары можна ўбачыць жанчын, якія выкормліваюць парсючкоў грудзю. Часам папуасы ловяць у лесе дзікіх маладых жывёлін і трымаюць іх, каб потым забіць на мяса.
 
Абмен таварамі і падарункамі паміж рознымі рэгіёнамі практыкаваўся здаўна. Жыхары ўзбярэжжа і астравоў абменьвалі [[рыбы|рыбу]], [[марскія чарапахі|чарапашае]] мяса, [[кераміка|кераміку]] і [[галіт|соль]] на прадукты земляробства, [[Прыродны камень|каменныя]] прылады працы, птушынае пер'епер’е і г. д. Да прыходу еўрапейцаў папуасы не здабывалі і не апрацоўвалі [[метал]]ы, аднак вельмі вынаходліва выкарыстоўвалі прылады працы з каменя, [[драўніна|дрэва]], косці, [[ракавіна малюскаў|ракавін]] і [[гліна|гліны]].
 
Галоўныя прылады працы земляробаў - — [[матыка]] і [[сякера]]. Паляўнічыя і воіны карыстаюцца лукамі і стрэламі, дзідамі, сякерамі, драўлянымі булавамі і касцянымі нажамі. [[лодка|Лодкі]] робяць дзяўбаныя, часам з балансірам або шчапляюць некалькі лодак разам.
 
[[File:Abelam wooden ancestor figure 3 CAC.JPG|thumb|Драўляная скульптура]]
Асноўны тып паселішча - — вёска, якая можа налічваць ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў жыхароў. У залежнасці ад раёну пражывання жытлы будуюць розныя. У рачных далінах - — гэта доўгія будынкі на па́лях, у якіх могуць жыць да 50 чалавек. [[сям'я|Сем'іСем’і]] атрымоўваюць пэўнае месца каля сцяны, дзе могуць ладзіць вогнішча. Цэнтральную частку адводзяць для дзяцей. Але звычайна папуаскія вёскі ўяўляюць сабою асобныя пабудовы або групы пабудоў, злучаныя паміж сабою кароткімі сцежкамі.
 
Традыцыйная [[вопратка]] лёгкая. Мужчыны носяць пояс з [[тапа|тапы]], абгорнуты вакол сцёгнаў і паміж нагамі. Жанчыны - — спадніцы з травы і валокнаў. Часам у сельскай мясцовасці можна бачыць неапранутых людзей. Але ў наш час паўсюдна распаўсюджваецца еўрапейскае адзенне.
 
Розныя рэчы трымаюць у плеценых кайстрах і кошыках. Хатняе начынне робяць з [[бамбук]]у, гліны, дрэва. Ежу рыхтуюць у земляных [[печ]]ах або на вуглях. Соль у мінулым здабывалі з залы прасоленых у марской вадзе дрэў. Традыцыйная [[кулінарыя]] ўключае даволі простыя стравы ў большасці расліннага паходжання. Харчовыя прадукты доўга не захоўваюцца, таму іх імкнуцца спажываць у дзень прыгатавання. З-за недахопу неабходных бялкоў пры магчымасці ўжываюць дзічыну, яйкі, насякомых і г. д. У мінулым сустракаліся выпадкі рытуальнага і выпадковага [[канібалізм]]у.
 
Упрыгожванні - — прывілегія ў большай ступені мужчын. Шырока распаўсюджаны [[татуіроўка]], шрамаванне, пратыканне носу і вушэй, фарбаванне цела. Таксама ўпрыгожваюцца ракавінамі, каралямі са [[шкло|шкла]], кольцамі і бранзалетамі са [[скура|скуры]] і [[пластмасы]].
 
Сацыяльная арганізацыя розных папуаскіх народаў таксама мае істотныя адрозненні. Буйныя тэрытарыяльныя аб'яднанніаб’яднанні накшталт плямёнаў фактычна не сустракаюцца. Вясковыя жыхары аб'яднаныаб’яднаны ў абшчыны, якія падзяляюцца на сем'ісем’і. Абшчынная злучнасць вызначае атаясамленне таго ці іншага чалавека. Для яе характэрны сумеснае валоданне зямлёй, прызнанне агульных законаў і традыцый, абавязковыя ўзаемадапамога і сумесныя дзеянні ў перыяд канфліктаў, сумеснае правядзенне рытуалаў і святаў. Такім чынам, вёска выступае як самастойная палітычная, эканамічная і культурная адзінка. У мінулым, некалькі вёсак стваралі часовыя аб'яднанніаб’яднанні падчас войнаў с суседзямі. Характэрна, што маладыя людзі называюць бацькам і маці ўсіх старых аднавяскоўцаў, а братамі і сёстрамі - — усіх суседзяў свайго пакалення.
 
Сем'іСем’і вялікія пашыраныя і малыя нуклеарныя. Жонак шукаюць за межамі сваёй абшчыны, пры гэтым робяць шчодрыя падарункі сваякам нявесты. Вядомы [[палігамія|палігамныя]] [[шлюб]]ы, хаця большасць папуасаў аддаюць перавагу парным. Рэзкага размежавання заняткаў на мужчынскія і жаночыя не існуе. Мужчыны і жанчыны часта працуюць разам, але выконваюць розныя працоўныя аперацыі. У многіх народаў распаўсюджаны цесныя зносіны паміж братамі і сёстрамі, дзядзькамі па матчынай лініі і пляменнікамі. Жонка захоўвае сталыя кантакты са сваякамі сваёй вёскі.
 
Традыцыйныя [[рэлігія|рэлігійныя]] вераванні заснаваны на [[культ продкаў|кульце продкаў]] і [[анімізм|анімістычных]] уяўленнях. У выніку дзейнасці місіянераў многія папуасы прынялі [[хрысціянства]]. На поўначы Новай Гвінеі існуе [[культ карга]]. Сярод папуаскіх народаў [[Інданезія|Інданезіі]] ёсць [[іслам|мусульмане]].
Радок 53:
== Мовы ==
{{main|Папуаскія мовы}}
Для [[папуаскія мовы|папуаскіх моў]] характэрна значная разнастайнасць пры адносна невялікай колькасці носьбітаў той ці іншай мовы. Яны не складаюць адзіную генетычную сям'юсям’ю, а арганізаваны ў 22 сем'ісем’і моў, найбуйнейшымі з якіх з'яўляюццаз’яўляюцца транс-навагвінейская (466 - 493466—493 моў), пашыраная заходнепапуаская (каля 38 моў), тарычэлі (40 - — 50 моў), сепік (51 мова), раму  — ніжнія сепік (40 моў), паўднёва-цэнтральныя мовы (22 мовы). Акрамя таго, існуюць ізаляваныя мовы, многія з якіх сустракаюцца ў горнай мясцовасці і прыбярэжных астравах.
 
== Вобраз папуасаў у культуры ==
З [[XIX стагоддзе|XIX]] ст. у еўрапейскай [[культура|культуры]] дамінуе вобраз папуаса як дзікуна і вычварэнца. Найбольш рэалістычны вобраз папуасаў у [[Беларуская літаратура|беларускай літаратуры]] быў створаны [[Янка Маўр|Янкам Маўрам]] у аповесці "«У краіне райскай птушкі"».
 
== Спасылкі ==
* [http://scizoid.ru/papuasy-i-shatlandcy-vyratuyuc-chalavectva-ad/ Папуасы і шатландцы выратуюць чалавецтва ад малярыі]
* [http://yankamavr.ru/stories/7.htm Янка Маўр, У краіне райскай птушкі]
* [http://annales.info/pasific/putilov/l.htm Путилов Б. Н., Песни южных морей]
* [http://www.faithbasednetworkonwestpapua.org/news_release/papuan_culture_under_threat Papuan culture under threat]
* [http://www.cell.com/AJHG/retrieve/pii/S0002929707623349 Peopling of Sahul: mtDNA Variation in Aboriginal Australian and Papua New Guinean Populations]
* [http://www.world-archaeology.com/news/kuk-papua-new-guinea/ Kuk, Papua New Guinea]
* [http://www.nytimes.com/2010/12/23/science/23ancestor.html?hp Siberian Fossils Were Neanderthals’ Eastern Cousins, DNA Reveals]
* [http://internationaldinnerproject.wordpress.com/tag/papuan-cuisine/ The International Dinner Project]
* [http://www.jps.auckland.ac.nz/document/Volume_74_1965/Volume_74,_No._1/Archaeological_excavations_in_New_Guinea%3A_An_interim_report,_by_J._Peter_White,_p_40_-_56/p1 J. Peter, ARCHAEOLOGICAL EXCAVATIONS IN NEW GUINEA: AN INTERIM REPORT]
* [http://www.papuaweb.org/dlib/bk1/kitlv/bki/gelpke-1993.pdf J.H.F. SOLLEWUN GELPKE, ON THE ORIGIN OF THE NAME PAPUA]
* [http://www.survivalinternational.org/tribes/papuan Papuan Tribes]
 
[[Катэгорыя:Народы Аўстраліі і АкіянііІнданезіі]]
[[Катэгорыя:ПапуасыНароды Папуа — Новай Гвінеі]]
[[Катэгорыя:Папуасы| ]]