Бліны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 1:
{{Страва
[[Выява:Blini Tanya.jpg|міні|справа]]
|назва =
'''Бліны́''' — інтэрнацыянальная мучная [[страва]], кулінарны выраб, вядомы шмат якім народам, у т.л. беларусам.
|выява =
|подпіс =
|тып =
|нацыянальная кухня =
|арыгінальная назва =
|краіна паходжання =
|аўтар =
|год =
|асноўныя кампаненты =
|магчымыя кампаненты =
|аналагі =
|каларыйнасць =
|бялкі =
|тлушч =
|вугляводы =
|сховішча =
}}
'''Бліны́'''  — інтэрнацыянальная мучная [[страва]], кулінарны выраб, вядомы шмат якім народам, у т.л. беларусам.
 
[[Пшаніца|Пшанічную]], [[жыта|жытнюю]], ячную, грэцкуюгрэчневую ці [[авёс|аўсяную]] муку замешваюць на [[малако|малацэ]] або [[сыроватка|сыроватцы]], [[сыракваша|сыраквашы]]. Бліны былі кіслыя, на [[рошчына|рошчыне]], і прэсныя, на [[Гідракарбанат натрыю|содзе]]. У [[цеста]] часам дадаюць [[яйкі]], [[цукар]]. Пякуць на падмазцы. Падаюць з [[мачанка]]й, падсмажаным [[сала]]м, малаком, [[смятана]]й. З пшанічнай мукі пякуць невялікія тоўстыя бліны  — аладкі і тонкія  — наліснікі.
 
== Этнаграфія ==
У народнай традыцыі прыгатаванне бліноў уваходзіла ў шэраг абрадавых комплексаў і звязвалася з ідэяй ахвяравання продкам. Таму рытуальнае спажыванне бліноў характэрнае найперш для абрадаў памінальнага характару. У час [[пахаванне|пахавання]] першы гарачы блін прызначаўся непасрэдна самому памерламу, блін неслі за [[труна|труной]] і пакідалі на [[магіла|магіле]]. На [[масленіца|масленіцу]] бліны клалі на акно, каб продкі сілкаваліся парай, а на [[Змітраўскія Дзяды]] на [[Магілёўшчына|Магілёўшчыне]] бліны збіраў па хатах пастух, кажучы пад акном, што яго паслалі «дзяды».
 
З бліном у руцэ гаспадар клікаў [[Мароз]]а на [[каляды|калядную]] вячэру. Пры першым выгане жывёлы бліны неслі пастуху, які пагражаў: «Хто не дасць блінца  — здохне [[аўца]]». Бліны ўваходзяць у склад шматлікіх варожбаў пра замужжа: з ім на галаве ішлі на вуліцу і пыталіся імя першага сустрэчнага мужчыны; з блінамі беглі пад акно да суседзяў і чакалі слоў тыпу «сядзь» ці «ідзі»; ішлі з першым бліном на [[сметнік]] і прыслухоўваліся да брэху [[сабака|сабакі]] і г.д. Бліны пяклі на [[Ушэсце]] «Хрысту на анучы», Бліны як мучная страва характарызаваліся і прадукавальнай сімволікай  — на [[куцця|куццю]] першы блін неслі авечкам, каб яны цэлы год былі здаровыя. Часам даследчыкі ў круглай форме бліна бачаць увасабленне [[сонца]] і тлумачаць спажыванне бліна на масленіцу як сімвалічны акт ушанавання «маладога» веснавога сонца і далучэння да яго жыватворнай моцы. Пры выпяканні бліноў непажаданай была прысутнасць іншых. Калі хто заходзіў у хату, дзе пякуць бліны, мусіў казаць: «Скачком бліны!», а ў адказ чуў: «Тарчком з ізбы!».
 
== Крыніцы ==
* {{Крыніцы/НашаЕжа|Валодзіна|Бліны}}
 
== Спасылкі ==
* [https://www.belarus.by/by/about-belarus/cuisine/pancakes Беларускія бліны]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Стравы]]