Паляндвіца: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 1:
[[Image:Wrapped Polendvitsa-1.jpg|thumb|Запакаваная паляндвіца]]
[[Файл:Polendvitsa-2.jpg|міні|200пкс|Нарэзаная паляндвіца]]
'''Паляндві́ца'''  — традыцыйны [[беларуская кухня|беларускі]] і [[польская кухня|польскі]] мясны выраб, пераважна з [[ялавічына|ялавічыны]], але таксама са [[свініна|свініны]] і часам [[каніна|каніны]].
 
Назва ад [[польская мова|польскага слова]] ''lędźwie'' ([[паясніца]], [[сцёгны]]). Паляндвіцу аддзялялі ад чвэрці тушы, пачынаючы ад сцегнавой косткі і далей уперад такім чынам, каб не пашкодзіць мышцаў шынкі.
Радок 7:
Найлепш надаецца да вэнджання, а сырая да кароткага (некалькі хвілін) смажання. Традыцыйныя вэнджаныя паляндвіцы адразу пасля восеньскага забою вытрымлівалі некалькі дзён у крыві, адбівалі дзеля мяккасці і да вясны правяльвалі ў асмоленых скрынях у халодным памяшканні, пасыпаўшы [[соль|соллю]], [[салетра]]й і сумессю [[спецыі|спецый]] ([[бабкі]], [[перац]], [[гваздзікі]], [[каляндра]] і іншыя). У [[сакавік]]у даставалі са скрыняў і вэндзілі ў валовых кішках. У [[татарская кухня|татарскай кухні]] традыцыйна цэніцца паляндвіца з каніны, з якой між іншым гатуюць [[татарскі біфштэкс|біфштэкс па-татарску]]. У сучаснай [[Беларусь|Беларусі]] пераважае паляндвіца са свініны, якую соляць, націраюць [[часнок|часнаком]], перцам і іншымі духмянымі прыправамі; для завяльвання ўпіхваюць у гладкую кішку або шчыльна абціскаючы абвязваюць палатном і вешаюць у сухім месцы. Часам перад завяльваннем трымаюць у [[расол]]е.
 
== КрыніцыЛітаратура ==
* {{Крыніцы/НашаЕжа|Белы|Паляндвіца}}
{{Commonscat|}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Мяса]]