Беларускі партрэт XII―XVIII стагоддзяў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 29:
У асноўным пераважаў парадны рыцарскі [[сармацкі партрэт]], далей ішлі партрэты данатарскі, пахавальны. Сармацкі партрэт адлюстроўваў шляхетнага шляхціца ў багатым рыцарскім убранні. Часцяком у карціне прысутнічала зброя (меч, дзіда), паліца, распяцце, радавы герб. Партрэт, як стыль выяўленчага натуралізму, даваў уяўленне не толькі пра аблічча чалавека, але і пра яго асяроддзя пражывання. У мастацкім плане зараджалася імкненне да адлюстравання матэрыяльнасці і аб'ёмнасці твара і фігуры, хоць светаценевая мадэліроўка заставалася яшчэ плоскасцёвай. Найбольш яркімі прадстаўляюцца партрэты [[Юрый Радзівіл Геркулес|Юрыя Радзівіла]] (другая палова XVI ст.), [[Грызельда Сапега|Грызельды Сапегі]] (1632), [[Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі|Канстанціна Астрожскага]] (першая палова XVII ст.), [[Міхал Казімір Пац|Міхала Казіміра Паца]] (другая палова XVII ст.), [[Крыштаф Весялоўскі|Крыштафа Весялоўскага]] (1636), [[Ігнацы Завіша|Ігнацы Завішы]] (1732). Вядомыя некаторыя жывапісцы сармацкага партрэта: [[Іаган Шрэтэр]], [[:en:Daniel Schultz|Дэніэл Шульц]], Стэфан Цыбульскі<ref>{{артыкул|аўтар=Kamieniecka E.|загаловак= Portrety Jana Szrettera|спасылка=|выданне= Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie|месца= Warszawa|выдавецтва=|год=1973|нумар=17|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref><ref>{{кніга|аўтар= Steinborn B.|загаловак= Malarz Daniel Schultz, gdańszczanin w służbie królów polskich|спасылка=|месца= Warszawa|выдавецтва=Arx Regia|год=2004|старонкі=|старонак=236|isbn=83-7022-145-9}}</ref><ref>{{кніга|аўтар=Тананаева Л. И.|загаловак=Сарматский портрет: Из истории польского портрета эпохи барокко|спасылка=http://padaread.com/?book=224267&pg=1|месца=М.|выдавецтва=Наука|год=1979|старонкі=|старонак=303|isbn=}}</ref><ref>{{кніга|аўтар=Клімуць Л. Я.|загаловак=Сарматызм у культуры беларускіх зямель Рэчы Паспалітай|спасылка=|месца=Магілёў|выдавецтва=МДУ ім. Куляшова|год=2006|старонкі=|старонак=58|isbn=985-480-204-3}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Ігнацюк А. А.|загаловак=Сармацкі партрэт сучаснікаў Льва Сапегі|ссылка=http://pawet.net/library/history/bel_history/marozava/51/09/VIII._%D0%9A%D0%A3%D0%9B%D0%AC%D0%A2%D0%A3%D0%A0%D0%90.html#_Toc184103327|выданне=Сапега і яго час|месца=Гродна|выдавецтва=ГрДУ|год=2007|том=4|старонкі=324―326|старонак=422|isbn=}}</ref>.
 
Для карцін і партрэтаў [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалай Радзівіл Сіротка]] адвёў цэлую вялікую залу [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|нясвіжскага палаца]]. У гэтай карціннай галерэі ў 1770 годзе знаходзіліся 984 карціны<ref>{{артыкул|аўтар=Сяргей Клімаў.|загаловак=Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль: лёс і час|спасылка=https://ais.by/story/15838|выданне=Архітэктура і будаўніцтва|месца=Мн.|выдавецтва=|год=2013|нумар=2(232)|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref>. Акрамя каралеўскіх і вялікакняскіх, у калекцыі былі і партрэты духоўных асоб. Першым па часе ў калекцыі стаў паясны партрэт біскупа [[Мельхіёр Гедройц|Мельхіёра Гедройца]], створаны ў 1585 годзе. У руках у біскупа крыж, на пальцах залатыя пярсцёнкі, ― усе гэта, уключаючы багатае адзенне, павінна сведчыць пра веліч каталіцкай царквы і яе вышэйшых служыцеляў. Багатая галерэя радавымі партрэтамі Радзівілаў. Сярод іх ― выявы вялікага канцлера літоўскага [[Альбрэхт Станіслаў Радзівіл|Альбрэхта Станіслава Радзівіла]] (1640-я гг.), вялікага гетмана літоўскага Януша Радзівіла (1612―1655) (каля 1652, маст. Даніэль Шульц), вялікага гетмана літоўскага [[Міхал Казімір Пац|Міхала Казіміра Паца]], абатісы нясвіжскага манастыра бенедэктынак Крысціны Яўфіміі Радзівіл (1640-я гг., маст. Іаган Шрэтэр). Сабралася калекцыя партрэтаў [[Род Вішнявецкіх|роду Вішнявецкіх]]. Па замове ўдавы канцлера [[Караль Станіслаў Радзівіл, 1669—1719|Караля Станіслава Радзівіла]] ― Ганны Сангушкі, напісаныя гістарычныя партрэты продкаў у лаўровых вянках. Яе сын, віленскі ваявода [[Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька]] з жонкай [[Францішка Уршуля Радзівіл|Францішкай Уршуляй]] перавезлі ў Нясвіж шэраг партрэтаў з [[Бяла-Падляска|Бяла-Падляскі]] і [[Жолква|Жолквы]]<ref>{{артыкул|аўтар= A. J. Kasprzak|загаловак= Gabinet i Galeria Zwierciadlane w pałacu w Białej Radziwiłłowskiej|спасылка=|выданне= Rzemiosło artystyczne. Materiały Sesji Oddziału Warszawskiego Stowarzyszenia Historyków Sztuki|месца= Warszawa|выдавецтва=|год=1996|старонкі=85―96|старонак=|isbn=}}</ref><ref>{{cite web|url=http://www.artmuseum.by/ru/vyst/цнота/portrety|title=Партрэты з Нясвіжскай галерэі Радзівілаў|author=|date=|work=|publisher=Беларускі нацыянальны мастацкі музей|accessdate=|lang=}}</ref>. У другой палове XIX стагоддзя жонка князя [[Антоні Вільгельм Радзівіл|Антонія Радзівіла]] [[Марыя Дарота дэ Кастэлян Радзівіл|Марыя Даратэя Радзівіл]], якая абнаўляла нясвіжскі палац, аднавіла рэшткі радзівілаўскіх партрэтаў<ref>{{артыкул|аўтар=Верамейчык А. Е.|загаловак= Марыя Дарота дэ Кастелян|спасылка=|выданне=Таленавітыя жанчыны Беларусі ў культурнай, навуковай і мастацкай прасторы свету: зборнік матэрыялаў Міжнар. навук.-практ. канфярэнцыі|месца=Мазырь|выдавецтва= Мазырскі дзярж. педагагічны ун-т|год=2007|старонкі=46-50|isbn=}}</ref>. У 1960-х гадах пачалося сістэматычнае вывучэнне партрэтаў і рэстаўрацыя іх у Маскве і Ленінградзе. Беларускае творчае аб'яднанне мастакоў «Жалезны воўк», якое пажадала адрадзіць жанр, стварыла больш за 20 палотнаў у духу сармацкіх партрэтаў XV― XVIII стагоддзяў<ref>{{cite web|url= http://news.vitebsk.cc/2009/11/03/sarmatski-partret-u-adlyustravanni-maladyih-mastakow/#more-10720|title=Сармацкі партрэт у адлюстраванні маладых bмастакоў|author= |date=3.11.2009|work= |publisher={{нп3|Народныя навіны Віцебска|Народныя навіны Віцебска|en|Narodnya Naviny Vitsebska}}|accessdate=|lang=}}</ref>.
[[File: Merkelis_Giedraitis_1585.jpg|thumb|Мельхіёр Гедройц]]