Новая Зеландыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: арфаграфія
Радок 73:
Паводле палінезійскіх легенд, Новая Зеландыя заселена ў X—XIV стст. выхадцамі з астравоў Таварыства. Напярэдадні з'яўлення еўрапейцаў карэнныя жыхары Новай Зеландыі — [[маары]] падзялляліся на дзесяткі плямён, якія не мелі ўласных дзяржаўных утварэнняў. Адкрыта галандскім мараплаўцам [[Абел Янсзан Тасман|А. Я. Тасманам]] у [[1642]] г., названа ў гонар адной з галандскіх правінцый. У [[1769]]—[[1770]] гг. даследавана англійскім капітанам [[Дж. Кук]]ам. У пачатку [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] ў Новай Зеландыі з'явіліся еўрапейскія місіянеры, утвораны першыя еўрапейскія місіянеры, утвораны першыя еўрапейскія пасяленні. [[6 лютага]] [[1840]] г. прадстаўнікі брытанскага ўрада прымусілі правадыроў маары падпісаць дагавор, паводле якога над Новай Зеландыяй прызнаваўся брытанскі пратэктарат, з [[1841]] г. — брытанская калонія, месца масавай іміграцыі з [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Захоп зямель маары прывёў да англа-маарыйскіх войнаў [[1843]]—[[1871]] гг. Да канца [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] карэннае насельніцтва складала менш за 10 % жыхароў краіны. У [[1893]] г. уведзена ўсеагульнае выбарчае права. З [[1907]] г. Новая Зеландыя атрымала статус дамініёна — самакіравальнай краіны ў складзе Брытанскай імперыі. У [[Першая сусветная вайна|1-ю сусветную вайну]] больш за 100 тыс. новазеландцаў ваявалі ў Еўропе ў складзе брытанскіх войск.
 
Паводле [[Вэстмінстэрскі статут 1926|Вэстмінстэрскага статута 1926]] г. Новая Зеландыя атрымала з [[1931]] г. поўную самастойнасць ва ўнутраных і знешніх справах. У [[Другая сусветная вайна|2-ю сусветную вайну]] новазеландскія войскі ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях у Еўропе і на Ціхім акіяне. У [[1951]] г. Новая Зеландыя далучылася да саюза [[АНЗЮС]] ([[Аўстралія]], Новая Зеландыя, [[ЗША]]), у [[1954]] г. — [[СЕАТА]]. Удзельнічала ў в'етнамскай вайне [[1964]]—[[1973]] гг. на баку [[ЗША]]. У палітычным жыцці Новай Зеландыі з 1930-х гг. супернічаюць [[Лейбарысцкая партыя, Новая Зеландыя|Лейбарысцкая]] і [[Нацыянальная партыя, Новая Зеландыя|Нацыянальная]] партыі. У 1980-я г. ўрад лейбарыстаў на чале з [[Д. Лонгі]] змагаўся за стварэнне бяз'ядзернай зоны ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. На [[Парламенцкія выбары ў Новай Зеландыі|парламенцкіх выбарах 1993]] г. перамагла [[Нацыянальная партыя, (Новая Зеландыя)|Нацыянальная партыя]], урад якой (з [[1997]] г. на чале з [[Дж.Джэні ШынліШыплі]]) пачаў рэформу для паскарэння эканамічнага развіцця краіны.
 
== Адміністрацыйны падзел ==