Розніца паміж версіямі "Дынама (стадыён, Мінск)"

няма тлумачэння праўкі
Сучасны выгляд стадыёну надаюць навес з пакрыццём з алюмініевых прафіляваных лістоў, а таксама зашклёная частка фасада заходняй трыбуны. Старыя асвятляльныя мачты спартыўнай арэны заменены на новыя. Пад навесам былі ўсталяваныя дадатковыя пражэктары і гукавая сістэма. Праведзена мадэрнізацыя сістэмы вадкаснага падагрэву поля, з’явіліся два новых мультымедыйных табло.
 
На стадыёне ўпершыню ў краіне ўкаранёна сістэма «старт-фініш», якая дазваляе за лічаныя секунды фіксаваць фальстарт, фотафініш, вымяраць дакладную адлегласць, на якую паляцеў снарад у спаборніцтвах па кіданні. Лёгкаатлетычнае ядро спартыўнай арэны ўключае ў сябе дзевяць бегавых дарожак, сектары для скачкоў у даўжыню, у вышыню, з шастом і патройнага скачку, для штурхання ядра, кідання дзіды, дыска і молата, яма для бегу «стыпль-чэз». Газон на футбольным полі натуральны, памеры поля — 105×68 метраў.
 
Вялікая ўвага пры распрацоўцы праекта была нададзена пытанням бяспекі. На тэрыторыі спартыўнага аб’екта размешчана каля 400 відэакамер. Дзве тысячы квадратных метраў у падтрыбунных памяшканнях адведзены пад камерцыйныя мэты. Для заўзятараў і наведвальнікаў прадугледжаны 64 месцы на падземнай паркоўцы і 229 на тэрыторыі побач з арэнай. Па перыметры трыбун стадыёна размешчаны кропкі грамадскага харчавання.
 
== Адкрыццё ==
На другім узроўні заходняй трыбуны размешчаны галоўны прэс-цэнтр на 200 працоўных месцаў. Побач з прэс-цэнтрам да паслуг прадстаўнікоў СМІ знаходзяцца памяшканне для захоўвання фатаграфічнага абсталявання на 300 шафак, два памяшканні для буйных фотаагенцтваў і газет, майстэрня па рамонце камер і электронна-вылічальнай тэхнікі і прэс-бар на 40 месцаў.
Адкрыццё спартыўнай арэны пасля рэканструкцыі адбылося 21 чэрвеня 2018 года. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел прэзідэнт Беларусі і прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый. Нацыянальнаму алімпійскаму стадыёну «Дынама» прысвоены чацвёртая катэгорыя УЕФА і першы клас ад IAAF.
 
== Сучаснасць ==
На аб’екце прадугледжана 137 парковачных месцаў у падземным гаражы і больш за 350 месцаў на аўтастаянках у мяжы агароджы і прылеглых вуліцах. Па перыметры трыбун (паўночная, усходняя і паўднёвая трыбуна) размешчана 58 кропак пунктаў харчавання.
 
Абноўлены стадыён адкрыўся [[21 чэрвеня]] [[2018]] года. Пасля рэканструкцыі стадыёну прысвоена 1-я катэгорыя ў адпаведнасці з крытэрамі Кіраўніцтва па лёгкаатлетычных збудаваннях IAAF-2008 што дазваляе праводзіць міжнародныя турніры самага высокага ўзроўню, у тым ліку чэмпіянаты свету па [[лёгкая атлетыка|лёгкай атлетыцы]].
 
== Архітэктура ==
{{Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь|712Г000069}}
 
Галоўная спартыўная арэна Мінска прымае матчы з удзелам [[Зборная Беларусі па футболе|зборнай Беларусі па футболе]] і футбольнага клуба [[ФК Дынама Мінск|«Дынама» Мінск]], фіналы [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі]]. З 21 па 30 чэрвеня 2019 года на стадыёне «Дынама» праходзілі II Еўрапейскія гульні.
Пляцоўкі валейбольныя, баскетбольныя, для гульні ў гарадкі, тэнісныя корты, сектары для скачкоў і кіданняў. Пад трыбунамі залы для лёгкай атлетыкі, барацьбы, боксу, а таксама лёгкаатлетычны цэнтр са спецыяльнымі трэнажорнымі ўстаноўкамі. Узведзены асобны будынак для стралковага ціру. У дойлідстве комплексу спалучаюцца сучасныя дынамічныя формы заходніх тырбун з аркадамі ўсходніх, паўночных, паўднёвых трыбун 1950-х гадоў і аркай галоўнага ўваходу, вырашаных у класічных формах. Па восі ўвахода на тэрыторыі стадыёна з боку вул. Ульянаўскай размешчаная дэкаратыўная скульптура «Бег» (1980 г., скульптар [[В. Занковіч]]). Новы сілуэт у гарадской забудове надаюць комплексу чатыры асвятляльныя мачты, размешчаныя звонку па перыметры трыбуны.
 
== Гл. таксама ==