Розніца паміж версіямі «Фёдар Фёдаравіч Турук»

дапаўненне
др (→‎top: clean up з дапамогай AWB)
(дапаўненне)
{{Асоба}}
{{Цёзкі2|Турук}}
'''Фёдар Фёдаравіч Турук''' ({{ДН|8|2|1889}}, [[вёска Балотца|в. Балотца]] [[Навагрудскі павет, Расійская імперыя|Навагрудскага павета]] [[Мінская губернія|Мінскай губерніі]] — {{ДС|20|7|1960}}, [[Масква]]) — беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.
 
== Біяграфія ==
 
Скончыў [[Петраградскі гісторыка-філалагічны інстытут]] і [[Петраградскі археалагічны інстытут]] (1915), працаваў выкладчыкам гімназій у [[Мінск]]у і Маскве. З сакавіка 1918 загадчык аддзела [[Беларускі нацыянальны камісарыят|Беларускага нацыянальнага камісарыята]], адзін з арганізатараў [[Беларускі народны ўніверсітэт|Беларускага народнага ўніверсітэта]] і [[Беларускае навуковае таварыства ў Маскве|Беларускага навуковага таварыства]] ў Маскве (1918). З 1919 загадчык беларускага пададдзела аддзела асветы нацыянальных меншасцяў Наркамата асветы [[РСФСР]]. Садзейнічаў выхаду ў свет першага зборніка [[Янка Купала|Янкі Купалы]] на [[руская мова|рускай мове]] «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919). Удзельнічаў у арганізацыі [[БДУ]], з 1921 — прафесар БДУ. З 1923 выкладчык [[Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцяў Захаду|Камуністычнага ўніверсітэта нацыянальных меншасцяў Захаду]] ў Маскве. У 1923—1955 — прафесар розных ВНУ Масквы.
 
Аўтар прац па гісторыі Беларусі. У кнізе «Беларускі рух» (1921) гісторыю Беларусі разглядаў з [[аб'ектывізм|аб'ектывісцкіхаб’ектывісцкіх]] пазіцый. Аўтар прадмовы і складальнік «Курса беларусазнаўства» (1918—1920).
 
{{зноскі}}
== Літаратура ==
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Турук Фёдар}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускай палітыкі]]