Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР: Розніца паміж версіямі

дрНяма тлумачэння праўкі
Ініцыятыву абвяшчэння незалежнасці выказаў [[Беларускі народны фронт «Адраджэньне»]] [[24 ліпеня]] [[1990]] г., Сойм якога заявіў гэта асноўнай мэтай руху, і ўжо праз некалькі дзён дэпутаты БНФ распрацавалі і прадставілі іншым дэпутатам праект Дэкларацыі аб суверэнітэце. Але ідэя яе прыняцця была адрынутая парламенцкай большасцю. Пасля прыняцця {{нп3|Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР|Дэкларацыі аб суверэнітэце РСФСР|ru|Декларация о государственном суверенитете РСФСР}} {{нп3|Прэзідэнт СССР|прэзідэнт СССР|ru|Президент СССР}} [[Міхаіл Гарбачоў]], каб зменшыць палітычны ўплыў [[Барыс Мікалаевіч Ельцын|Барыса Ельцына]], прапанаваў кіраўнікам іншых рэспублік прыняць Дэкларацыі з канстатацыяй падпісання новай [[Саюз Суверэнных Дзяржаў|Саюзнай дамовы]]. Гэтую прапанову ў Вярхоўным Савеце агучыў старшыня ВС [[Мікалай Іванавіч Дземянцей|Мікалай Дземянцей]].
 
Для распрацоўкі праекта Дэкларацыі [[20 чэрвеня]] была створана спецыяльная камісія больш чым з 30 чал. [[23 ліпеня]], камісія, правёўшы 8 пасяджэнняў, прадставіла праект з 12 артыкулаў. У гэты ж час распрацоўваліся два альтэрнатыўныя праекты — групай дэпутатаў на чале з Я. Глушкевічам і дэпутатамі БНФ. Разгляд праектаў распачаўся ў ВярхоўнысВярхоўным Савеце [[24 ліпеня]]. За праект БНФ аддалі свае галасы 47 дэпутатаў; за праект групы Я. Глушкевіча — 57 галасоў. Праект парламенцкай камісіі атрымаў 208 галасоў. У перапынку паміж паседжаннямі [[З. Пазняк]] прапанаваў дэпутатам застацца ў Авальнай залі і разам з [[Валянцін Фёдаравіч Голубеў|Валянцінам Голубевым]] і [[Алег Трусаў|Алегам Трусавым]] распавёў ім пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці, у т. л. і пра [[ВКЛ]] і [[БНР]]. Шмат для якіх дэпутатаў гэтая інфармацыя была навіною.
 
Падчас абмеркавання праекту «Дэкларацыі» дэпутат [[А. Лукашэнка]] пытаў пра перспектывы эканомікі і арміі ў «так званай беларускай дзяржаве»<ref>Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 968. — Воп. 1. — Спр. 2798. — Арк. 170 — 171.</ref>.
1. — Спр. 2798. — Арк. 170 — 171.</ref>.
 
У час прыняцця арт. 11, які прадугледжваў удзел Беларускай ССР у падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавора, прадстаўнікі апазіцыі дэманстратыўна пакінулі залу пасяджэнняў, што выклікала абурэнне прадстаўнікоў кансерватыўных колаў у Вярхоўным Савеце. Пазней дзеячы парламенцкай апазіцыі сцвярджалі, што гэты сыход быў загадзя спланаванай акцыяй<ref>Навумчык, С., Пазьняк, З. Дэпутаты Незалежнасьці / Сяргей Навумчык, Зяон Пазьняк. — Нью-Ёрк — Вільня — Варшава: Беларускія ведамасьці — Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2010. — С. 17.</ref>.
Зяон Пазьняк. — Нью-Ёрк — Вільня — Варшава: Беларускія ведамасьці — Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2010. — С. 17.</ref>.
 
[[27 ліпеня]] [[1990]] г. 229 галасамі «за» была прынята «Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР». [[25 жніўня]] 1991 г., пасля [[Жнівеньскі путч|спробы дзяржаўнага перавароту]], у Дэкларацыю былі ўнесены пэўныя змены: 253 дэпутата выказаліся «За». Яна набыла статус канстытуцыйнага закона і захоўвала юрыдычную сілу да [[15 сакавіка]] [[1994]] г., даты прыняцця [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь]]<ref>[http://www.zoneby.net/legal/n89docs/zk89147i.htm Закон Республики Беларусь от 25 августа 1991 г. № 1017-XII «О придании статуса конституционного закона Декларации Верховного Совета Республики Беларусь о государственном суверенитете Республики Беларусь»]</ref>.