Суквецце: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
др вікіфікацыя
Радок 19:
Простая гронка ўяўляе сабой суквецце, у якім кветкі прымацаваны да агульнага добра развітага кветаноса з дапамогай кветаножак ([[чаромха]], [[ландыш]], [[стрэлкі]], [[лубін]] і інш.). Просты [[колас]] — суквецце, у якім на доўгім кветаносе размяшчаюцца сядзячыя кветкі ([[трыпутнік]], [[пальчатакарэннік]]). Просты парасонік — суквецце, у якім кветаножкі ўсіх кветак выходзяць з верхавіны кветаноса і маюць аднолькавую даўжыню ([[вішня]], [[прымула]]). Пачатак — у адрозненне ад простага коласа мае вельмі моцна патоўшчаны кветанос ([[капытнік]], [[аер]]). Просты [[Шчыток, суквецце|шчыток]] складаецца з кветак, размешчаных амаль у адной плоскасці. Але ў адрозненне ад парасоніка ў шчытку кожная кветка мае розныя па даўжыні кветаножкі. У цэнтральных кветак яны значна карацейшыя, чым у бакавых ([[груша]], [[Багун (род раслін)|багун]]). Галоўка займае прамежкавае становішча паміж суквеццямі просты колас і простая гронка. Кветкі ў галоўцы могуць быць сядзячымі (як у коласе) або прымацоўваюцца пры дапамозе кароткіх кветаножак (як у гронцы). Аднак у адрозненне ад гронкі і коласа кветанос у галоўкі пакарочаны ([[канюшына]]). Кошык мае агульнае кветаложа, на якім размяшчаюцца сядзячыя кветкі. Звонку кошык акружаны лісцікамі абгорткі — верхавінкавымі лістамі своеасаблівай будовы. У кошык сабраны кветкі ў [[дзьмухавец|дзьмухаўца]], [[нівянік]]у, [[сланечнік]]у, [[астра|астры]].
 
У складаных суквеццях да агульнага кветаноса прымацоўваюцца простыя суквецці. Складаная гронка ўтвараецца з простых гронак. Складаная гронка злакаў, у якой бакавыя галінкі (простыя суквецці) панікаюць, называецца мяцёлкай[[мяцёлка]]й. Складаны колас утвораны простымі каласкамі, складаны парасонік — простымі парасонікамі. Самую складаную будову маюць складаныя шчыткі. У [[рабіна|рабіны]] складаныя шчыткі ўтвараюцца з простых шчыткоў, а ў [[крываўнік]]у простыя шчыткі ўтвораны суквеццямі-кошыкамі.
 
<gallery mode="packed">