Славянскі Базар у Віцебску: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 18:
 
=== Фестываль Польскай песні і будаўніцтва Амфітэатра ===
Папярэднікам «Славянскага Базару» быў «[[Фестываль польскай песні ў Віцебску]]». Беларускае партыйнае кіраўніцтва вырашыла абраць Віцебск для гэтага мерапрыемства, бо на той момант ён з'яўляўся пабрацімам польскага горада [[Зялёна Гура]], дзе з 1965 года праводзіўся «[[Фестываль савецкай песні]]». Дзякуючы намаганням кампазітара [[Ігар Лучанок|Ігара Лучанка]] і тагачаснага першага сакратара абкама партыі [[Уладзімір Віктаравіч Грыгор'еў|Уладзіміра Грыгор'ева]] было вырашана пабудаваць у Віцебску [[Летні амфітэатр]], бо на той момант у горадзе не было пляцоўкі для правядзення фестывалю буйнога маштабу, і [[Міністэрства культуры БССР|міністр культуры [[БССР]] [[Юрый Міхайлавіч Міхневіч|Юрый Міхневіч]] сур'ёзна разглядаў магчымасць правесці фестываль у мінскім [[Мінскі палац спорту|Палацы Спорту]]<ref>{{cite web|url=http://www.respublika.info/5287/culture/article48317/print/|title=Все строилось «с листа»|accessdate=July 21, 2013}}{{ref-ru}}</ref>.
 
Будаўніцтва Амфітэатра пачалося ў 1987 годзе па праекце архітэктара Вячаслава Бабашкіна. Пляцоўка пад будаўніцтва выбіралася вельмі старанна, вырашылі, што лепшым месцам будзе натуральнае паглыбленне ў ручаёвым яры, схілы якога будуць абараняць пляцоўку ад гарадскога шуму. Будавалі шпаркімі тэмпамі — праз паўгода канцэртная зала была гатова. Улетку 1988 года тут прайшоў першы канцэрт. Зала ўмяшчае 5400 чалавек<ref>{{cite web|url=http://probelarus.by/rus/organization/135/letnij-amfiteatr-v-vitebske|title=ЛЕТНИЙ АМФИТЕАТР В ВИТЕБСКЕ|accessdate=July 21, 2013}}{{ref-ru}}</ref>. Апроч сцэнічных памяшканняў у амфітэатры меліся тэнісныя корты, залы для папулярных на той час заняткаў рытмічнай гімнастыкай (аэробікай) і танцамі, кафэ-бар, рэстаран, крама.