Культура лейкападобных кубкаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Археалагічная культура
| Геаграфічны рэгіён =
| Назва =
| Эпоха =
| Выява =
| подпіс да выявы =
| У складзе =
| Тэрыторыя распаўсюджвання =
| Датаванне культуры =
| Этнічная прыналежнасць =
| Тып гаспадаркі =
| Асноўныя даследчыкі =
| Карта рэгіёна =
| Культура-папярэдніца =
| Культура-пераемніца =
| Вікісховішча =
}}
[[Image:Funnelbeaker2.JPG|thumb|150px|Лейкападобны кубак]]
'''Культура лейкападобных кубкаў''' — археалагічная культура [[Неалітнеаліт]]ычных і [[энеаліт]]ычных плямён, якія ў IV — III-м тысячагоддзях да н.э. жылі на тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы, сучаснай [[Польшча|Польшчы]], паўночна-заходняй часткі [[Украіна|Украіны]] і (на познім этапе) паўднёва-заходняй часткі [[Беларусь|Беларусі]]. Назва па наяўнасці ў кераміцы кубкаў з лейкападобнай (канічнай) шыйкай. Насельніцтва займалася аселфм земляробствам (зямлю апрацоўвала, магчыма, з дапамогай запрэжаных ў рала быкоў), жывёлагадоўляй (разводзіла буйную і дробную рагатую жывёлу, свіней і інш.), паляваннем. Знаходзілася на стадыі [[патрыярхат]]у. [[Паселішча|Паселішчы]] найчасцей размяшчаліся на мысах высокіх берагоў рэчак ці азёр, некаторыя былі абаронены равамі і валамі. Жытлы — невялікія прамавугольныя ў плане зямлянкі, паўзямлянкі і наземныя пабудовы слупавой канструкцыі сярэднім памерам 5х4 м. Будавалі таксама вялікія жытлы даўжынёй да 80 м з некалькімі памяшканнямі даўжынёй да 3 м кожнае. Унутры жытлаў размяшчаліся глінабітныя агнішчы, побач — гаспадарчыя ямы з абмазанымі глінай сценкамі дыяметрам 1,2 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў бескурганных могільніках, сустракаюцца мегалітычныя збудаванні памерам да 130 х15х3 м з некалькімі пахаваннямі пад кожным.
 
Насельніцтва вырабляла касцяныя і рагавыя сякеры, матыкі, праколкі, верацёнападобныя наканечнікі дзідаў, кінжалы, лашчылы. Сярод крамянёвых прылад працы скошаныя нажы, разцы, праколкі, свердлы, клінападобныя чатырохгранныя і свідраваныя з грыбападобным абухом сякеры, пласцінападобныя сярпы, трохвугольныя наканечнікі стрэл і інш. Зрэдку трапляюцца медныя вырабы. Посуд прадстаўлены глінянымі біканічнымі гаршкамі з высокім канічным горлам і вушкамі, невялікімі гаршкамі з налепамі або борцікам пад венцам, амфарамі з вузкім горлам, друшлякамі. Посуд упрыгожвалі зігзагам палд венцам, косымі насечкамі, пальцавымі ўцісканнямі, адбіткамі зубчатага штампа ці шнура, простымі геаметрычнымі ўзорамі. З гліны выраблялі таксама прасліцы, грузікі, рытуальныя сякеркі. Ва ўсходняй частцы арэала ([[Валынь]] і [[Брэсцкая вобласць|Брэстчына]]) помнікі культуры лейкападобных кубкаў з'явіліся ў сярэднім [[Неаліт|неаліце]] (3,5 — 2,5 тыс. гадоў да н.э.). Іх уплыў на мясцовыя неалітычныя культуры [[Палессе|Палесся]] прасочваецца да вусця [[Рака Прыпяць|Прыпяці]] ([[Цытылле]] [[Маларыцкі раён|Маларыцкага]], [[Пішча]] [[Любомльскі раён|Любомльскага раёна]], [[Мнёва]] [[Чарнігаўскі раён|Чарнагаўскага]] раёнаў і інш.). Вядома каля 50 паселішчаў, якія даследавалі [[А.Н.Цынкалоўскі]], [[Ю.М.Захарук]], [[Н.А.Пелешчышын]]. На думку некаторых вучоных, плямёны культуры лейкападобных кубкаў маюць дачыненне да этнагенезу старажытных германцаў.