Лагойск: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 84:
== Гісторыя ==
{{Асноўны артыкул|Гісторыя Лагойска}}
Славянскае паселішча на р. Гайна ўзнікла раней, чым звесткі пра Лагойск трапілатрапілі ў пісьмовыя крыніцы. На правым беразе р. Гайна (цяпер — Парк культуры і адпачынку) размешчана [[Лагойскае замчышча|гарадзішча]].
 
Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск змяшчаецца ў «Павучанні» [[Уладзімір Манамах|Уладзіміра Манамаха]] і датуецца [[1078]]: «''Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя''». У апошняй чвэрці [[XI]] ст. паселішчагорад-крэпасць далучылася да [[Полацкае княства|Полацкага княства]]<ref name="АБЭ">Штыхаў, Г. В. Лагойск / Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 5. — ISBN 978-985-11-0354-2.</ref>. У [[1127]] г. князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч у часе выправы на Полацк разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго [[Ізяслаў Мсціславіч|Ізяславу Мсціславічу]]. У [[1132]] г. вернуты дынастыі полацкіх князёў<ref name="АБЭ"></ref>. У [[1180]] г. горад зрабіўся сталіцай [[Лагожскае княства|удзельнага княства]].