Розніца паміж версіямі «Быстрыцкае староства»

няма тлумачэння праўкі
др (→‎top: вікіфікацыя using AWB)
'''Быстрыцкае староства''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага княстваКняства Літоўскага]].
 
Сфарміравалася да пачатку XVI ст. на аснове вялікакняскага маёнтка ўскосна вядомага з канца XIV ст. Цэнтр староства — гаспадарскі двор Быстрыца. Намесніка (старосту) спачатку прызначаў віленскі ваявода, староста жыў у гаспадарскім двары, ажыццяўляў гаспадарчае кіраванне, узначальваў судовыя разборы ў спрэчках каралеўскіх падданых і баяраў-шляхты. Пры гаспадарскім двары існавала [[Вёска Быстрыца, Астравецкі раён|аднайменнае паселішча]] і, напэўна, даволі буйное, бо яшчэ ў [[1390]] годзе Ягайлам[[Ягайла]]м тут заснаваны каталіцкі касцёл і кляштар. Двор Быстрыца знаходзіўся паміж прылеглым аднайменным мястэчкам і ракой Віліяй на самым яе беразе. Пры ўездзе на двор з боку мястэчка стаяла вялікая драўляная брама з двума турэмнымі памяшканнямі па баках. Насупраць брамы, над ракой, стаяў вялікі сядзібны дом. Апроч гэтага на дзядзінцы былі стары флігель, свірны, новая і старая пякарні, сырніца, а каля ракі — бровар. Побач з дваром асобна знаходзілася гумнішча з гаспадарчымі пабудовамі.
 
У 1-й палове XVI ст. быстрыцкіх намеснікаў прызначаў са сваіх служэбнікаў віленскі ваявода, фактычны ўладальнік Быстрыцы. Першым вядомым быстрыцкім намеснікам ужо недзе да 1514 года быў нейкі Ілля, у 1518—1522 гадах старостам быў Васіль Рыгоравіч Кабыльня (Кабылін) — іх прызначаў віленскі ваявода [[Мікалай Радзівіл, 1470—1521|М. М. Радзівіл]]. У 1537—1547 гадах старостам быў Станіслаў Озранскі, у 1550 годзе намеснікам называецца Іван Звезда.
 
[[Катэгорыя:Староствы Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:АстравецкіГісторыя раёнАстравецкага раёна]]