Анатомія раслін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎На Беларусі: вікіфікацыя
→‎На Беларусі: вікіфікацыя
Радок 10:
На [[Беларусь|Беларусі]] анатомія раслін развіваецца з [[1930-я|1930-х]] гадоў ([[Канстанцін Густававіч Рэнард|К. Г. Рэнард]], А. Л. Новікаў, С. У. Калішэвіч).
 
Навукова-даследчая работа вядзецца ў [[БДУ|Беларускім дзяржаўным універсітэце]], інстытутах біялагічнага аддзялення [[НАН РБ]], [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі]], Гомельскім і [[Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт|Беларускім]] тэхналагічных універсітэтах і інш.
 
У [[1954]]—[[1966]] гадах выкананы работа па экалагічнай, параўнальнай і тэхнічнай анатоміі раслін ([[Віктар Яўграфавіч Віхроў|В. Я. Віхроў]], Р. Ц. Пратасевіч, А. С. Самцоў).
 
Вывучаюцца зменлівасць анатамічнай будовы дзікарослых і культурных раслін пад уплывам генетычных і фізіялагічных фактараў, а таксама дрэвавых раслін пад уплывам экалагічных умоў, вырашаюцца пытанні палягання сельскагаспадарчых культур (Н. С. Суднік, А. В. Пятрэнка, Пратасевіч, [[Таццяна Фёдараўна Дзяругіна|Т. Ф. Дзяругіна]], Г. А. Новікава, А. Р. Тэн, А. І. Аляксеева, Н. С. Кісялёва і інш.).
 
Даныя анатоміі раслін выкарыстоўваюць у [[аграномія|аграноміі]], тэхніцы, гісторыі культуры, [[археалогія|археалогіі]], [[прамысловасць|прамысловасці]] (харчовай, мэблевай, фармацэўтычнай, цэлюлозна-папяровай і інш.). Істотнае развіццё атрымліваюць эвалюцыйны і экалагічна кірункі вывучэння анатоміі раслін.