Трактар (стадыён, Мінск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 17:
Будаўніцтва спартыўнай арэны пачалося ў 50-я гады XX стагоддзя. Пасля ўзвядзення драўляных трыбун на стадыёне пачалі праводзіць спаборніцтвы сярод работнікаў [[Мінскі трактарны завод|Мінскага трактарнага завода]]. Напрыканцы 1950-х гадоў быў пабудаваны першы ярус арэны. У 1976 абласны савет «Чырвоны Сцяг» перадаў спартыўны аб’ект на баланс МТЗ. У тым жа годзе пачалася рэканструкцыя стадыёна. Над заходняй трыбунай быў надбудаваны другі ярус, па перыметры арэны былі ўзведзены земляныя трыбуны. З’явіліся асвятляльныя мачты і дрэнаж футбольнага поля.
 
У 1978 годзе пасля закрыцця стадыёна [[Дынама (стадыён, Мінск)|«Дынама»]] на капітальны рамонт матчы чэмпіянату СССР па футболе пачалі праводзіць на «Трактары», у тым ліку і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Падчас Летніхлетніх [[Алімпійскія гульні|Алімпійскіх гульняў]] 1980 «Трактар» стаў алімпійскай рэзервовай арэнай.
 
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Новая рэканструкцыя спартыўнага аб’екта пачалася ў 1997 годзе і скончылася ў маі 2000, калі арэна набыла сучасны выгляд. Былі ўсталяваныя пластыкавыя сядзенні, замест земляных трыбун былі ўзведзены жалезабетонныя, падтрыбунныя памяшканні сталі адпавядаць еўрапейскім стандартам. Газон на стадыёне натуральны, усталявана электроннае табло. Памеры — поля 105×68 метраў. Падагрэў і штучнае асвятленне футбольнага поля адсутнічаюць.
 
29 мая 2011 года на стадыёне адбыўся фінал [[Кубак Беларусі па футболе 2010/2011|Кубка Беларусі 2010/2011]], у якім футбольны клуб [[ФК Гомель|«Гомель»]] перамог гродзенскі [[ФК Нёман Гродна|«Нёман»]]. З 2013 па 2018 спартыўная арэна з’яўлялася хатняй для мінскага [[ФК Дынама Мінск|«Дынама»]]. У студзені 2019 года побач з «Трактарам» пачалася падрыхтоўка тэрыторыі да будаўніцтва [[Нацыянальны футбольны стадыён (Мінск)|Нацыянальнага футбольнага стадыёна]] Беларусі. У сувязі з гэтым разглядаецца пытанне аб чарговай рэканструкцыі састарэлага спартыўнага аб’екта.
 
== Заўвагі ==