Розніца паміж версіямі «Дывановая старонка»

вікіфікацыя
(→‎Галерэя: дапаўненне)
(вікіфікацыя)
Дывановыя старонкі цалкам прысвечаны арнаментам з яркімі кветкамі, актыўнымі лініямі, і складаным узорам [[Спляценне (мастацтва)|спляценняў]]. Яны, як правіла, сіметрычныя або блізкія да гэтага, адразу і па гарызантальнай, і па вертыкальнай восі, але магчыма сіметрыя і толькі адносна вертыкальнай восі. Некаторыя [[Гісторыя мастацтва|гісторыкі мастацтва]] звязваюць іх паходжанне з падобнымі [[Копцкае мастацтва|копцкімі]] дэкаратыўнымі кніжнымі старонкамі<ref>Calkins, 53</ref>, і яны таксама выразна пазычаюцца сучаснымі ўпрыгожваннямі з металаканструкцый. [[Усходні дыван|Усходнія дываны]] або іншы тэкстыль, магчыма, самі уплывалі на гэты спосаб упрыгожвання. Скураны кніжны абклад з цісненнем з [[Кутбертава Евангелле|Кутбертава евангелля]] ўяўляе сабой простую дывановую старонку з іншага матэрыялу<ref>Calkins, 53</ref>, і ацалелыя [[Каштоўны абклад|крышкі каштоўнага абкладу]] — металічны рэлікварый, або так званы [[кумдах]] — ён падобны на абклад  {{нп3|Евангелле з Ліндаў|Евангелля з Ліндаў||Lindau Gospels}}, створанага ў блізкі перыяд<ref>Calkins, 57-60</ref>. Раманскія падлогавыя [[Мазаіка|мазаікі]], створаныя ў пострымскай Брытаніі, таксама згадваюцца ў якасці магчымай крыніцы<ref>Calkins, 53</ref>. Створаны на [[Іўрыт|іўрыце]] ў [[9 стагоддзе|IX стагоддзі]] ў [[Галілея|Галілеі]] {{нп3|Каірскі кодэкс|||Codex Cairensis}}, таксама змяшчае падобную старонку, але стылістычна яна вельмі адрозніваецца.
 
Самы ранні захаваны прыклад — гэта створаны ў пачатку [[7 стагоддзе|VII стагоддзя]] {{нп3|[[Арозій з Бобіа|||Bobbio Orosius}}]], яго аздабленне вельмі прыбліжана да стылю [[Позняя Антычнасць|позняй антычнасці]]. Прыкметныя дывановыя старонкі ёсць у [[Келская кніга|Келскай кнізе]], [[Евангелле з Ліндзісфарна|Ліндзісфарнскім Евангеллі]], [[Кніга з Дарау|кнізе з Дарау]] і іншых рукапісах<ref>Calkins, 36-37, 46-62</ref>.
 
Дывановыя старонкі таксама можна знайсці ў некаторых сярэднявечных [[Іўрыт|яўрэйскіх]] рукапісах, дзе яны, як правіла, адкрываюць асноўных раздзелы кнігі. Ісламскія рукапісы, асабліва [[Каран]]ы, часта маюць старонкі, цалкам прысвечаныя складаным геаметрычным упрыгажэнням, але тэрмін звычайна не выкарыстоўваецца для іх.
== Галерэя ==
<gallery widths="200px" heights="200px" perrow="4">
File:BobbioOrosiusCarpetPage.jpg|Фоліа 1В з {{нп3|[[Арозій з Бобіа|Арозія з Бобіа||Bobbio Orosius}}]] пачатку 7-га стагоддзя змяшчае найстаражытную захаваную дывановую старонку з усіх астраўных рукапісаў.
File:BookDurrowCarpetPage5.jpg|Ранні астраўны прыклад з [[Кніга з Дарау|кнігі з Дарау]]
File:Cross-Carpet Page, St Chad Gospels (Lichfield Gospels).jpg|Прыклад дывановай старонкі з {{нп3|Лічфілдскае Евангелле|Лічфілдскага Евангелля||Lichfield Gospels}}, VIII стагоддзе