Ешыва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыі
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
маргінальная назва, але згодна з Энцыклапедыяй гісторыі Беларусі
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 1:
'''Ешыва́''', таксама сустракаецца назва '''ешыбот''' ({{lang-he|יְשִׁיבָה}}, літаральна «сядзенне, паседжанне»; множны лік — {{lang-he|יְשִׁיבוֹת}}, ''ешыво́т'') — [[яўрэі|яўрэйская]] вышэйшая рэлігійная навучальная установа, прызначаная для вывучэння Вуснага Закону, галоўным чынам [[Талмуд]]а. У пэўныя эпохі ешывы выконвалі таксама заканадаўчыя і судовыя функцыі. У апошнія стагоддзі ешывы выконвалі таксама функцыі падрыхтоўкі вучоных да звання [[равін]]а.
 
Побач з тэрмінам «ешыва» (які ўпершыню сустракаецца ў апакрыфічнай кнізе «Мудрасць Сіраха», 51:23, 29) для абазначэння гэтага інстытуту выкарыстоўваліся, у адпаведнасці з ягонымі функцыямі, назвы [[бэйт-мідраш]] (''дом навучання''), мэтывта або мотва (па-арамейску — ''паседжанне''), часам з вызначэннем ''раба́'' ({{lang-arc|вялікае, значнае}}), [[бэйт-дын]] (''дом суду''), бэт-дын гадол (''дом вялікага суду''); ешывы, што ўзначальваліся т.зв. "намеснікамі" (насі) ў [[Эрэц-Ісраэль]] таксама называлася бэт-ва‘ад (''дом сходу''). Для абазначэння ешываў талмудычнага пэрыяду і пэрыяду [[гаоны|гаонаў]] у еўрапейскіх мовах выкарыстоўваецца тэрмін «акадэмія».