Будаўнік (стадыён, Салігорск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 18:
}}
 
'''«Будаўнік»''' — шматфункцыянальны стадыён у [[Салігорск]]у, [[Беларусь]]. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба [[ФК Шахцёр Салігорск|«Шахцёр»]], які выступае ў [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Вышэйшай лізе]] [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі]]. Умяшчальнасць адзінай трыбуны на стадыёне складае 4 200 месцаў.
 
== Гісторыя ==
Стадыён «Будаўнік» быў узведзены ў 1973 годзе для спартыўных заняткаў работнікаў гарадскога «Будтрэста № 3». На той час меў адну трыбуну на 1 000 чалавек і аднапавярховы драўляны будынак.
 
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі па футболе]]. Сучасны выгляд спартыўная арэна набыла ў ходзе рэканструкцыі, праведзенай на працягу 2006 года. Былі надбудаваны яшчэ два паверхі, над адзінай усходняй трыбунай быў узведзены дах. Колькасць месцаў для гледачоў павялічылася да 4 200. У падтрыбунных памяшканнях былі абсталяваны распранальні для спартсменаў і трэнераў, трэніровачныя залы, прэс-цэнтр, памяшканне для медперсаналу. Пакрыццё футбольнага поля было цалкам заменена.
 
У 2009 годзе на стадыёне «Будаўнік» з’явіліся электроннае табло і асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. У 2017 годзе было абноўлена пакрыццё бегавых дарожак. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля — 105×68 метраў. На стадыёне маецца трэнажорная зала.