Розніца паміж версіямі "Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс"

др
няма тлумачэння праўкі
др
}}
 
'''Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс''' — шматфункцыянальны спартыўны комплекс у [[Віцебск]]у, [[Беларусь]]. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба [[ФК Віцебск|«Віцебск»]], які выступае ў [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Вышэйшай лізе]] [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі]]. Умяшчальнасць адзінай трыбуны на стадыёне складае 8 144 месцы. __NOTOC__
 
== Гісторыя ==
Гарадскі стадыён «Дынама» быў пабудаваны ў Віцебску на месцы сённяшняга спарткомплексу ў 1937 годзе на 5 000 чалавек. У пачатку 1978 спартыўны аб’ект быў перададзены з камунальнай уласнасці горада Віцебскаму абласному савету фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама». У 1980—1986 гадах праводзілася рэканструкцыя стадыёна.
 
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі па футболе]]. У 1998 годзе было прынята рашэнне аб новай рэканструкцыі спартыўнай арэны. Праект рэканструкцыі распрацаваны інстытутам «Віцебскграмадзянпраект». Аўтары праекта — В.П. Андаралаў, А.А. Зафатаеў і інш. Першая чарга будаўніцтва новай арэны стартавала ў верасні 2001, падчас якога былі створаны футбольнае поле і трыбуна на 5 400 гледачоў. 8 красавіка 2003 года была зарэгістравана дзяржаўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс». Адпаведна, стадыён «Дынама» атрымаў новую назву.
 
У 2004—2005 гадах былі праведзены другая і трэцяя чэргі будаўніцтва. За гэты час умяшчальнасць пашырана да 8 тысяч месцаў, над адзінай заходняй трыбунай узведзены дах. Было ўзведзена лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і сектарамі для розных спартыўных дысцыплін. На стадыёне з’явіліся электроннае табло і асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. У падтрыбунных памяшканнях былі абсталяваны распранальні для спартсменаў, спартыўная і трэнажорная залы, кафэ.