Нёман (спартыўны комплекс, Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 12:
|габарыты = 105×68 м
|пакрыццё = натуральнае
|вікісховішча = NemanNioman StadiumCentral Sport Complex
}}
 
'''Цэнтральны спартыўны комплекс «Нёман»''' — шматфункцыянальны спартыўны комплекс у [[Гродна|Гродне]], [[Беларусь]]. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба [[ФК Нёман Гродна|«Нёман»]], які выступае ў [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Вышэйшай лізе]] [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі]]. Умяшчальнасць трыбун на стадыёне складае 8 479 месцаў. __NOTOC__
 
== Гісторыя ==
Радок 22:
Стадыён быў узведзены на месцы яўрэйскіх могілак, якія існавалі тут з XIX стагоддзя і былі зачыненыя пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Месца пахаванняў значна пацярпела ў ваенны час, а ў сярэдзіне 1950-х гадоў савецкія ўлады канчаткова знішчылі іх. На пустэчы, якая ўзнікла на месцы могілак, і быў пабудаваны стадыён. «Чырвоны сцяг» з’яўляўся найбуйнейшай спартыўнай арэнай БССР пасля мінскага стадыёна [[Дынама (стадыён, Мінск)|«Дынама»]]. Умяшчальнасць драўляных трыбун складала 15 000 чалавек.
 
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі па футболе]]. Напрыканцы 2001 года спартыўны аб’ект быў перададзены з уласнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Гродзенскаму абласному выканаўчаму камітэту. Пасля змены ўласніка стадыён атрымаў новую назву — спартыўны камбінат «Нёман».
 
Увосень 2002 года пачалася маштабная рэканструкцыя арэны, якая была скончана ў 2008, калі стадыён набыў сучасны выгляд. Праект рэканструкцыі распрацаваны інстытутам «Гроднаграмадзянпраект», аўтарам праекта з’яўляецца У.М. Еўдакімаў. Падчас будаўніцтва стары стадыён быў поўнасцю разбураны, на яго месцы была пабудавана цалкам новая спартыўная арэна. Колькасць месцаў для гледачоў скарацілася да 8,5 тысяч, над заходняй трыбунай узведзены дах. Праведзены капітальны рамонт футбольнага поля, спартыўных залаў, гасцініцы. Былі ўзведзены лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і лёгкаатлетычны манеж. Старыя асвятляльныя мачты стадыёна заменены на новыя, з’явілася электроннае табло. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля — 105×68 метраў.