Брэсцкі (спартыўны комплекс): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 10:
|габарыты = 105×68 м
|пакрыццё = натуральнае
|вікісховішча = Brescki Regional Sport Complex
}}
 
'''Абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі»''' — шматфункцыянальны спартыўны комплекс у [[Брэст|Брэсце]], [[Беларусь]]. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба [[ФК Дынама-Брэст|«Дынама» Брэст]], які выступае ў [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Вышэйшай лізе]] [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі]]. Умяшчальнасць трыбун на стадыёне складае 10 169 месцаў. __NOTOC__
 
== Гісторыя ==
Першы стадыён на месцы цяперашняга спарткомплексу быў пабудаваны ў 1937 годзе, калі Брэст знаходзіўся ў складзе Польскай Рэспублікі. Першапачаткова спартыўная арэна мела 8 000 месцаў і прызначалася для мэт гарнізона [[Брэсцкая крэпасць|Брэсцкай крэпасці]]. У 1939 Брэст увайшоў у склад СССР, і стадыён быў перададзены спартыўнаму таварыству «Спартак». Падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] выкарыстоўваўся ў якасці стаянкі бронетэхнікі. Пасля заканчэння вайны стадыён вярнуўся да сваіх асноўных функцый. У 1972 годзе арэна была перададзена фізкультурна-спартыўнаму таварыству «Дынама».
 
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі па футболе]]. У 1996 пачалася капітальная рэканструкцыя спартыўнай арэны. Падчас рэканструкцыі мясцовы футбольны клуб [[ФК Дынама-Брэст|«Дынама»]] працягваў гуляць на хатнім стадыёне, праводзіліся і лёгкаатлетычныя спаборніцтвы. Частка гледачоў пры гэтым размяшчалася на часовых трыбунах. У 1999 годзе скончылася першая чарга будаўніцтва новай арэны. Былі ўзведзены тры трыбуны на 2 311 гледачоў, лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і сектарамі для розных спартыўных дысцыплін. Зноў пабудаваныя аб’екты былі прыняты ў камунальную ўласнасць Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, на іх базе быў створаны абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі».
 
Другая чарга будаўніцтва скончылася ў 2006 годзе. Была пабудавана асноўная заходняя трыбуна, над якой быў узведзены дах. Умяшчальнасць спартыўнай арэны ўзрасла з 2 311 да 10 169 месцаў. Праведзена мадэрнізацыя футбольнага поля. Былі ўсталяваныя электроннае табло і штучнае асвятленне, якое дазволіла праводзіць матчы ўвечары. Газон на стадыёне натуральны без падагрэву, памеры поля — 105×68 метраў. У 2007 годзе арэна атрымала сертыфікат ад Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый на адпаведнасць міжнародным стандартам. Стадыёну спарткомплексу прысвоена трэцяя катэгорыя УЕФА.