Сусветная прэмія саўндтрэкаў: Розніца паміж версіямі

вікіфікацыя
(шаблон)
(вікіфікацыя)
'''«Сусве́тная прэ́мія саўндтрэ́каў»''' ({{lang-en|World Soundtrack Awards, WSA}}) — кінапрэмія, якая прысуджаецца за музыку, напісаную для фільмаў. Прэмія была створана ў [[2001]] годзе Сусветнай акадэміяй саўндтрэкаў ({{lang-en|World Soundtrack Academy}}) і прысуджаецца штогод у сярэдзіне кастрычніка ў [[Гент|Генце]] ([[Бельгія]]) падчас {{нп5|Генцкі міжнародны кінафестываль|Генцкага міжнароднага кінафестывалю|en|Flanders International Film Festival Ghent}}. «''Сусветную прэмію саўндтрэкаў''» часта называюць самай прэстыжнай узнагародай кінамузыкі ў свеце<ref name="filmfestival.be, Film Fest Gent" />.
 
«''Сусветная прэмія саўндтрэкаў''» прысуджаецца ў некалькіх катэгорыях, тры з якіх лічацца найбольш важнымі: «''Кампазітар[[Сусветная прэмія саўндтрэкаў кінакампазітару года|Кінакампазітар года]]''», «''Найлепшы саўндтрэк''» і «''Найлепшая арыгінальная песня''». Сярод іншых узнагарод ёсць прэмія «''Адкрыццё года''», «''Прэмія за прыжыццёвыя дасягненні''», «''Прэмія глядацкіх сімпатый''», прэмія «''Найлепшы малады еўрапейскі кампазітар''» (з 2009 года). Іншыя ўзнагароды прысуджаліся на спецыяльнай ці нерэгулярнай аснове, напрыклад, прэмія «''Найлепшы малады бельгійскі кампазітар''» (прысуджалася ў 2004, 2005 і 2008 гадах) або спецыяльны прыз (прысуджаўся толькі ў 2004 годзе).
 
Найбольшую колькасць узнагарод «''Сусветнай прэміі саўндтрэкаў''» на сённяшні дзень мае французскі кампазітар [[Аляксандр Дэспла]], які пяць разоў быў прызнаны найлепшым кампазітарам года (2007, 2009, 2010, 2011 і 2014) і тройчы атрымліваў узнагароду за найлепшы саўндтрэк (2009, 2010 і 2014)<ref name="IMDb, Alexandre Desplat, Awards" />. Амерыканец [[Джон Уільямс (кампазітар)|Джон Уільямс]] быў узнагароджаны чатыры разы ў трох розных катэгорыях<ref name="IMDb, John Williams, Awards" />. Амерыканец {{нп5|Рэндзі Ньюман||en|Randy Newman}} быў тры разы ўдастоены ўзнагароды ў намінацыі «''Найлепшая арыгінальная песня''»<ref name="IMDb, Randy Newman, Awards" />.