Эстонскае нацыянальнае абуджэнне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
fixing doi from hijacked website, see here
Радок 1:
{{Гісторыя Эстоніі}}
'''Эсто́нскае нацыяна́льнае абуджэ́нне''' ({{lang-et|Ärkamisaeg}}) — тэрмін, якім пазначаюць працэс усведамлення [[Эстонцы|эстонцамі]] сябе як [[нацыя|нацыі]], што мае права на [[самавызначэнне]]. Гэты працэс распачаўся прыблізна ў 1850-х, калі просты люд атрымаў большыя правы, і цягнуўся да [[Дэкларацыя незалежнасці Эстоніі|абвяшчэння незалежнасці Эстоніі]] ў 1918 годзе. Нацыянальным абуджэннем часам называюць таксама падзеі 1987—1988 гадоў у Савецкай Эстоніі<ref>{{Кніга|аўтар = Kutsar, D.|частка = 4|загаловак = «Social change and stress in Estonia»|арыгінал = |спасылка = http://www.blackwell-synergy.com/doi/pdf.org/10.1111/j.1468-2397.1995.tb00085.x|адказны = |выданне = |месца = |выдавецтва = International Journal of Social Welfare|год = 1995|том = 2|старонкі = 94-107|старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>.
 
[[Выява:Carl Robert Jakobson.jpg|thumb|злева|upright=0.6|[[Карл Роберт Якабсан]]]]
Хоць нацыянальная свядомасць эстонцаў набыла моц у XIX ст.<ref>{{Кніга|аўтар = Gellner, Ernest.|частка = 2|загаловак = «Do nations have navels?»|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = |выдавецтва = Nations and Nationalism|год = 1996|том = 2|старонкі = 365-370|старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>, пэўныя адзнакі ўсведамлення сваёй этнічнай асаблівасці назіраліся і раней<ref name=raun>{{Кніга|аўтар = Raun, Toivo U.|частка = |загаловак = «Nineteenth- and early twentieth-century Estonian nationalism revisited»|арыгінал = |спасылка = http://www.blackwell-synergy.com/doi/pdf.org/10.1111/1469-8219.00078|адказны = |выданне = |месца = |выдавецтва = |год = 2003|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>. Напрыканцы [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] саманазва ''eestlane'' пашырылася ў Эстоніі нароўні са старою назвай ''maarahvas''<ref>{{Кніга|аўтар = Ariste, Paul.|частка = 5|загаловак = «Maakeel ja eesti keel»|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = |выдавецтва = Eesti NSV Teaduste Akadeemia Toimetised|год = 1956|том = |старонкі = 117-124|старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>. На той час Эстонія належала [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. [[Пераклады Бібліі на эстонскую мову|Эстонскі пераклад Бібліі]] пабачыў свет у 1739 годзе, а колькасць брашур па-эстонску вырасла ад 18 у 1750-х да 54 у 1790-х. Да канца стагоддзя большая палова дарослых эстонскіх сялян умела чытаць. Сярод першых людзей з універсітэцкай асветай, што ідэнтыфікавалі сябе эстонцамі, былі [[Фрыдрых Роберт Фельман]] (1798—1850), [[Крысціян Яак Петэрсан]] (1801—1822) і [[Фрыдрых Рэйнхальд Кройцвальд]] (1803—1882). Уладная эліта заставалася збольшага нямецкай па мове і культуры. Балтыйскі нямецкі пісьменнік [[Гарліб Меркель]] (1769—1850) быў адным з першых эстафілаў і ставіўся да эстонцаў як да народа, роўнага з іншымі. Ён стаў натхняльнікам эстонскага нацыянальнага руху, які да сярэдзіны [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] ставіў сабе за ўзор культурны свет балтыйскіх немцаў. Аднак з сярэдзіны стагоддзя такія эстонскія лідары, як [[Карл Роберт Якабсан]] (1841—1882), [[Якаб Гурт]] і [[Ёхан Вальдэмар Янсен]] (1819—1890), сталі амбітнейшымі і пацягнуліся ў напрамку фінаў, нацыянальны рух якіх на той час быў надта паспяховым, а таксама да пэўнай меры да суседзяў [[латышы|латышоў]] і іх руху [[Младалатышы|младалатышоў]].
 
Значнымі культурнымі дасягненнямі сталі публікацыя 1862 года «[[Калевіпаэг]]а» і арганізацыя ў 1869 першага спеўнага фестываля. Да канца 1860-х эстонцы ўжо не жадалі мірыцца з нямецкай культурнай і палітычнай гегемоніяй. Да спробы [[Русіфікацыя|русіфікацыі]] ў 1880-х і 1890-х іх стаўленне да Расійскай імперыі было пазітыўным<ref name=raun/>.