Біялогія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bluelinking 3 books for verifiability.) #IABot (v2.1alpha3
Радок 1:
'''Біяло́гія''' (ад грэчаскага βιολογία — βίος, біас, «жыццё»; -λογία, -логія, «навука») — [[навука]] пра жыццё, адна з прыродазнаўчых навук, прадметам якой з'яўляюцца жывыя істоты і іх узаемадзеянне з навакольным асяроддзем. Біялогія вывучае ўсе аспекты жыцця, у прыватнасці, структуру, функцыянаванне, рост, паходжанне, эвалюцыю і размеркаванне жывых арганізмаў на Зямлі. Класіфікуе і апісвае жывыя істоты, паходжанне іх тыпаў, узаемадзеянне паміж сабою і з навакольным асяроддзем. Прадметам біялогіі з'яўляюцца ўсе праявы жыцця, як будова і функцыі жывых істот і іх прыродных супольнасцей, распаўсюджанне, вытокі і развіццё, сувязі паміж сабой і нежывой [[прырода]]й. Мэты біялогіі — вывучэнне заканамернасцей гэтых праяўленняў, раскрыццё сутнасці жыцця, сістэматызацыя жывых істот.
 
Як асобная [[навука]] біялогія вылучылася з прыродазнаўчых навук у XIX ст., калі навукоўцы выявілі, што жывыя арганізмы валодаюць некаторымі агульнымі для ўсіх характарыстыкамі. У падмурку сучаснай біялогіі ляжаць пяць фундаментальных прынцыпаў: клетачная тэорыя, эвалюцыя, генетыка, гамеастаз і энергія<ref name="Avila, Vernon L. 1995 11-18">{{cite book |author=Avila, Vernon L. |title=Biology: investigating life on earth |publisher=Jones and Bartlett |location=Boston |year=1995 |pages=[https://archive.org/details/biologyinvestiga00avil/page/11 11-18] |isbn=0-86720-942-9 |oclc= |doi= |accessdate= |url=https://archive.org/details/biologyinvestiga00avil/page/11 }}</ref><ref>{{cite book | last = Campbell | first = Neil A. | authorlink = | coauthors = Brad Williamson; Robin J. Heyden | title = Biology: Exploring Life | publisher = Pearson Prentice Hall | date = 2006 | location = Boston, Massachusetts | pages = | url = http://www.phschool.com/el_marketing.html | doi = | id = | isbn = 0-13-250882-6 }}</ref>. У наш час біялогія — стандартны прадмет у сярэдніх і вышэйшых вучэбных установах усяго свету. Штогод публікуецца больш за мільён артыкулаў і кніг па біялогіі і медыцыне <ref>{{cite book|title=Biology: A Functional Approach|author=King, TJ & Roberts, MBV|publisher=Thomas Nelson and Sons|date=1986|isbn=978-0174480358}}</ref>.
 
У біялогіі вылучаюць наступныя ўзроўні арганізацыі:
Радок 36:
Хоць канцэпцыя біялогіі як асобнай прыродазнаўчай навукі ўзнікла ў XIX ст., біялагічныя дысцыпліны зарадзіліся раней у [[гісторыя медыцыны|медыцыне]] і [[прыродазнаўчая гісторыя|прыродазнаўчай гісторыі]]. Звычайна іх традыцыю вядуць ад такіх антычных вучоных як [[Арыстоцель]] і [[Гален]] праз арабскіх медыкаў [[аль-Джахіз]]а <ref>Conway Zirkle (1941), Natural Selection before the «Origin of Species», ''Proceedings of the American Philosophical Society'' '''84''' (1): 71-123.</ref>, [[Авіцэна|ібн-Сіну]]<ref name=Brater-449>D. Craig Brater and Walter J. Daly (2000), «Clinical pharmacology in the Middle Ages: Principles that presage the 21st century», ''Clinical Pharmacology & Therapeutics'' '''67''' (5), p. 447—450 [449].</ref>, [[Авензаар|ібн-Зухра]]<ref name=Hutchinson>[http://encyclopedia.farlex.com/Islamic+medicine Islamic medicine], ''[[Hutchinson Encyclopedia]]''.</ref> і [[ібн-аль-Нафіз]]а<ref name=Dabbagh>S. A. Al-Dabbagh (1978). «Ibn Al-Nafis and the pulmonary circulation», ''[[The Lancet]]'' '''1''', p. 1148.</ref>. У эпоху [[Эпоха Адраджэння|Адраджэння]] біялагічная думка ў Еўропе была рэвалюцыянізавана дзякуючы вынаходству кнігадрукавання і распаўсюджванню друкаваных прац, цікавасці да эксперыментальных даследаванняў і адкрыццю мноства новых тыпаў жывёл і раслін у эпоху [[Вялікія геаграфічныя адкрыцці|Вялікіх геаграфічных адкрыццяў]]. У той час працавалі выбітныя розумы [[Андрэй Везалій]] і [[Уільям Гарвей]], якія заклалі падмурак сучаснай [[анатомія|анатоміі]] і [[фізіялогія|фізіялогіі]]. Крыху пазней [[Ліней]] і [[Бюфон]] здзейснілі велізарную працу па класіфікацыі формаў жывых і выкапнёвых істот. [[Мікраскапія]] адкрыла для назірання раней невядомы свет мікраарганізмаў, заклаўшы падмурак для развіцця [[клетачная тэорыя|клетачнай тэорыі]]. Развіццё прыродазнаўства, збольшага дзякуючы з'яўленню [[гісторыя філасофіі|механістычнай філасофіі]], спрыяла развіццю прыродазнаўчай гісторыі<ref name ="Mayr">{{cite book|author=Mayr, E|authorlink=Ernst Mayr|title=The Growth of Biological Thought|date=1985|publisher=Belknap Press|isbn=978-0674364462}}</ref><ref>{{cite book|author=Magner, LN|title=A History of the Life Sciences|publisher=TF-CRC|isbn=978-0824708245|date=2002}}</ref>.
 
Да пачатку XIX стагоддзя некаторыя сучасныя біялагічныя дысцыпліны, такія як [[батаніка]] і [[заалогія]], дасягнулі прафесійнага ўзроўня. [[Лавуазье]] і іншыя хімікі і фізікі пачалі збліжэнне ўяўленняў пра жывую і нежывую прыроду. Натуралісты, такія як [[Аляксандр Гумбальт]] даследавалі ўзаемадзеянне арганізмаў з навакольным асяроддзем і яго залежнасць ад геаграфіі, закладваючы падмурак [[біягеаграфія|біягеаграфіі]], [[экалогія|экалогіі]] і [[эталогія|эталогіі]]. У [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] развіццё вучэння пра [[эвалюцыя|эвалюцыю]] паступова пацягнула разуменне ролі вымірання і зменлівасці [[тып]]аў, а [[клетачная тэорыя]] паказала ў новым святле будову жывога рэчыва. У спалучэнні з дадзенымі [[эмбрыялогія|эмбрыялогіі]] і [[палеанталогія|палеанталогіі]] гэтыя дасягненні дазволілі [[Чарльз Дарвін|Чарльзу Дарвіну]] стварыць цэласную тэорыю [[эвалюцыя|эвалюцыі]] шляхам [[натуральны адбор|натуральнага адбору]]. Да канца XIX стагоддзя ідэі самазараджэння канчаткова саступілі месца тэорыі інфекцыйнага агента як узбуджальніка захворванняў. Але механізм успадкоўвання бацькоўскіх прыкмет усё яшчэ заставаўся таямніцай<ref name ="Mayr"/><ref name="Futuyma">{{cite book|author=Futuyma, DJ|title=Evolution|date=2005|publisher=Sinauer Associates|isbn=978-0878931873|url-access=registration|url=https://archive.org/details/evolution0000futu}}</ref><ref>{{cite book|author=Coleman, W|title=Biology in the Nineteenth Century: Problems of Form, Function and Transformation|date=1978|publisher=Cambridge University Press|isbn=978-0521292931}}</ref>.
 
Напачатку XX стагоддзя [[Томас Морган]] і яго вучні зноўку адкрылі законы, даследаваныя яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя [[Грэгар Мендэль|Грэгарам Мендэлем]], пасля чаго пачала хутка развівацца [[генетыка]]. Да 1930-х гадоў спалучэнне [[папуляцыйная генетыка|папуляцыйнай генетыкі]] і тэорыі [[натуральны адбор|натуральнага адбору]] спарадзіла [[сінтэтычная тэорыя эвалюцыі|сучасную эвалюцыйную тэорыю]] ці неадарвінізм. Дзякуючы развіццю [[біяхімія|біяхіміі]] былі адкрыты [[ферменты]] і пачалася грандыёзная праца па апісанні ўсіх працэсаў [[метабалізм]]у. Раскрыццё структуры [[ДНК]] [[Джэймс Уотсан|Уотсанам]] і [[Фрэнсіс Крык|Крыкам]] дало магутны штуршок для развіцця [[малекулярная біялогія|малекулярнай біялогіі]]. За ёй рушыла ўслед пастуляванне цэнтральнай догмы, расшыфроўка [[ген]]этычнага коду, а напрыканцы XX стагоддзя — і поўная расшыфроўка генетычнага кода чалавека і яшчэ некалькіх арганізмаў, найбольш важных для медыцыны і сельскай гаспадаркі. Дзякуючы гэтаму з'явіліся новыя дысцыпліны [[геноміка]] і [[пратэёміка]]. Хоць павелічэнне колькасці дысцыплін і надзвычайная складанасць прадмета біялогіі спарадзілі і працягваюць спараджаць сярод біёлагаў усё вузейшую спецыялізацыю, біялогія працягвае заставацца адзінай навукай, і дадзеныя з кожнай біялагічнай дысцыпліны, асабліва з геномікі, ужываюцца ва ўсіх астатніх <ref>{{cite book|author=Allen, GE|title=Life Science in the Twentieth Century|date=1978|publisher=Cambridge University Press|isbn=978-0521292962|url-access=registration|url=https://archive.org/details/lifescienceintwe00alle}}</ref><ref>{{cite book|author=Fruton, JS|title=Proteins, Enzymes, Genes: The Interplay of Chemistry and Biology|publisher=Yale University Press|date=1999|isbn=978-0300076080}}</ref><ref>{{cite book|author=Morange, M & Cobb, M|title=A History of Molecular Biology|date=2000|publisher=Harvard University Press|isbn=978-0674001695}}</ref><ref>{{cite book|author=Smocovitis, VB|title=Unifying Biology|date=1996|publisher=Princeton University Press|isbn=978-0691033433}}</ref>
 
== Біялагічная карціна свету ==