Вожыкавыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Bluelinking 1 books for verifiability.) #IABot (v2.1alpha3
Радок 29:
== Характарыстыка ==
 
Вожыкавыя звычайна маюць форму [[Землярыйкавыя|землярыйкападобную]] форму цела з доўгімі мордамі і кароткімі хвастамі. Вожыкавыя, аднак, большыя па памеры за землярыек: напрыклад, даўжыня цела і вага [[Малая гімнура|малой гімнуры]] знаходзяцца ў дыяпазоне 10-15 см і 40-60 г адпаведна, а [[Звычайная гімнура|звычайнай гімнуры]] — 26-45 см і 1-1,4 кг адпаведна. Усе віды вожыкавых, акрамя аднаго, маюць вялікія вочы і вушы і па пяць пальцаў на кожнай назе, на якіх у некаторых прадстаўнікоў ёсць моцныя кіпцюры для капання. Валасы [[Сапраўдныя вожыкі|сапраўдных вожыкаў]] ператвораны ў вострыя [[Калючка, заалогія|калючкі]], якія ажыццяўляюць абарончую функцыю і пакрываюць верхнюю і бакавыя паверхні цела — [[гімнуры]] жа маюць выключна звычайныя валасы. Большасць прадстаўнікоў вожыкавых мае [[Анус|анальныя]] [[пахучыя залозы]], але яны значна лепей развітыя ў гімнур, чым у сапраўдных вожыкаў, што тлумачыць моцны пах першых<ref name=EoM>{{cite book |editor= Macdonald, D.|author= Wroot, Andrew|year=1984 1984|title= The Encyclopedia of Mammals|publisher= Facts on File|location= New York|pages= [https://archive.org/details/encyclopediaofma00mals_0/page/750 750–757]|isbn= 0-87196-871-1|url= https://archive.org/details/encyclopediaofma00mals_0/page/750}}</ref>.
 
Вожыкавыя з'яўляюцца [[Усёеднасць|ўсёеднымі]] з дамінаваннем у рацыёне насякомых, чарвякоў і іншых дробных [[Беспазваночныя|беспазваночных]]. ''Erinaceidae'' могуць таксама харчавацца насеннем і садавінай і зрэдку ўжываць птушыныя яйкі ды [[Здыхляціна|здыхляціну]]. Зубы вожыкавых вострыя і прыстасаваныя для пранізання беспазваночных ахвяр. [[Зубная формула]] вожыкавых: {{Зубная формула|upper=2-3.1.4.3|lower=3.1.2-4.3}}.