Вестник Нафтана: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Новая старонка: '{{Газета |назва = «Вестник Нафтана» |арыгінальная назва = |выява = |...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:37, 24 кастрычніка 2019


«Вестник Нафтана» (бел. «Веснік Нафтана») – карпаратыўная штотыднёвая газета ААТ «Нафтан». Выдаецца ў Наваполацку і распаўсюджваецца па падпісцы на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Выходзіць на двух мовах – рускай і беларускай.

«Вестник Нафтана»
Тып штотыднёвная газета
Фармат А3
Заснавальнік ААТ «Нафтан»
Галоўны рэдактар Таццяна Зянько
Заснавана 2007
Мова руская і беларуская
Галоўны офіс 211440, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г. Наваполацк-1
Тыраж 2047 (на 2019)
ISSN 2222–2936
Вэб-сайт gazeta.naftan.by

Гісторыя

Газета створана па ініцыятыве Вячаслава Якушава, генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан» (2005–2011). Першы нумар «Вестника Нафтана» выйшаў у свет 15 снежня 2007 года. У сувязі з далучэннем да ААТ «Нафтан» ААТ «Палімір» у 2008 годзе «Вестник Нафтана» прыняў у свой склад супрацоўнікаў рэдакцыі газеты «Полимировец» (2002–2008). Газета «Веснік Нафтана» ў 2010 годзе першай сярод васьмі шматтыражных выданняў прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім» і рэспубліканскага галіновага часопіса абзавялася сайтам. З 2018 года артыкулы «Вестника Нафтана» пра галоўныя падзеі вытворчага жыцця буйнейшага нафтахімічнага комплексу Беларусі перакладаюца на англійскую мову. На радыё «Нафтан» (98,1 FM) з верасня 2018 года рэгулярна выходзяць у эфір выпускі інфармацыйнай праграмы і перадачы «Добро пожаловать», якія рыхтуе рэдакцыйны калектыў. Газета актыўна працуе ў сацыяльных сетках: ВКонтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram и Telegram. Відэарэпартажы аб усіх значных для прадпрыемства падзеях размяшчаюцца на YouTube-канале газеты.

Змест

Газета прапануе чытачам аб’ектыўную і дакладную інфармацыю пра жыццё ААТ «Нафтан» (уключаючы завод «Палімір»), а таксама канцэрна «Белнафтахім». Асвятляюцца навіны вытворчасці, грамадска-палітычнага, сацыяльна-культурнага і спартыўнага жыцця. Публікуюцца матэрыялы, прысвечаныя лепшым работнікам прадпрыемства і яго гісторыі. Кожны нумар газеты змяшчае каля 20 аўтарскіх артыкулаў.

Узнагароды

У Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ «Залатая літара» у 2008 і 2009 гадах «Веснік Нафтана» увайшоў у тройку прызёраў у намінацыі «Лепшая шматтыражная газета». Неаднаразова «Веснік Нафтана» называўся ў ліку лепшых выданняў па выніках творчых конкурсаў, якія ладзяцца канцэрнам «Белнафтахім» і Рэспубліканскім камітэтам Белхімпрафсаюза.

Фармат газеты

Выходзіць на крэйдаванай паперы ў поўнакаляровым адлюстраванні на 8 палосах. Фармат – А3.

Галоўныя рэдактары

  • Марына Касцючэнка (2007–2008)
  • Юрый Паўлюк (2008–2017)
  • Таццяна Зянько (з 2017)