Розніца паміж версіямі "Латгалы"

139 байтаў дададзена ,  1 год таму
няма тлумачэння праўкі
'''Латгалы''' ({{lang-orv|летьгола, лотыгола}}; {{lang-lv|latgali}}) — [[усходнія балты|усходнебалцкае]] племя, якое па некаторых меркаваннях дало назву сучасным [[латышы|латышам]]. Этнонім захаваўся ў назвах асобных вёсак на Віцебшчыне.
 
== Тэрыторыя рассялення ==
Латгалы засялялі ўсходнюю частку сучаснай [[Латвія|Латвіі]] і паўночную частку [[Беларусь|Беларусі]] па правым беразе [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]], на захадзе межавалі з [[лівы|лівамі]], на поўдні — з [[селы|селамі]] і [[земгалы|земгаламі]], на ўсходзе — з [[крывічы|крывічамі]], на поўначы — з плямёнамі [[эсты|эстаў]]. У [[X]]—[[XII]] стст. у латгальскім грамадстве вылучылася раннефеадальная вярхушка. З раннефеадальнага перыяду латгалы рассяляліся на тэрыторыю ліваў. Палітычная структура латгалаў у [[XII]]—пачатку [[XIII]] стст. ўключала некалькі тэрытарыяльных аб’яднанняў з дзяржаўным кіраваннем.
 
== Гаспадарчая дзейнасць і матэрыяльная культура ==
Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. Была развіта апрацоўка жалеза і каляровых металаў. Будавалі ўмацаваныя паселішчы: [[Кокнэсэ|Кокнесс]], [[Герцыке]], Мукукалнс, Асатэ, Олінькапнс, Пекаскалнс. Неўмацаваныя селішчы ў асноўным размяшчаліся пры гарадзішчах. Вылучаюцца паселішчы на насцілах сярод азёр ([[IX]]—[[X]] стст., вядома каля 10). Зрубныя абарончыя пабудовы ўзводзілі з 2 паралельных сцен. На паселішчах, асабліва ў Кокнесе і Ерсіке, знойдзена шмат рэчаў з [[Русь|Русі]] (шкляныя [[пацеркі]], [[бранзалет]]ы, [[Пярсцёнак|пярсцёнкі]], шыферныя [[прасліца|прасліцы]], абразкі). Пахаванні ў бескурганных могільніках па абраду трупапалажэння: мужчын хавалі галавой на усход, жанчын — на захад. Магільныя ямы ў плане авальныя або прамавугольныя, глыбінёй 0,5—0,9 м. Нябожчыкаў клалі на дошкі, якія высцілалі шарсцяной ці льняной тканінай, лубам ці бяростай. На тэрыторыі могільнікаў знойдзены рытуальныя вогнішчы, што тлумачыцца шлюбнымі сувязямі латгалаў з [[крывічы|крывічамі]] або літвой. У жаночых пахаваннях знойдзены жалезныя [[серп|сярпы]], прасліцы, [[Шыйная грыўня|шыйныя грыўні]], вайнагі, дугападобныя ланцугатрымальнікі, пярсцёнкі, пацеркі з ракавін кауры (часта ў спалучэнні са шклянымі), у мужчынскіх — наканечнікі коп’яў, [[Спражка|спражкі]], манжэтападобныя бранзалеты, арбалетападобныя [[Фібула|фібулы]]. У мужчынскіх і жаночых пахаваннях сустракаюцца сякеры, бранзалеты, шпількі і падковападобныя фібулы. У [[X]]—[[XIII]] стст. ва ўсходняй частцы Латгаліі быў вядомы курганны абрад пахавання. Знешне курганы не адрозніваюцца ад старажытнарускіх, але іх пахавальны інвентар ідэнтычны з рэчавым матэрыялам латгальскіх бескурганных могільнікаў.