Сыч вераб’іны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
== Пашырэнне ==
[[Файл:2007. Stamp of Belarus 21-2007-11-15-692.jpg|thumb|left|Паштовая марка Беларусі]]
Вераб’іны сыч распаўсюджаны толькі ў [[Еўропа|Еўропе]] і Азіі. Ён насяляе ў цэнтры і на поўдні Скандынавіі (да палярнага круга), у гарах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Сербія , Паўночная Італія і Пірэнеі), у Расіі, а таксама ў паўночнай частцы Манголіі і ў Маньчжурыі. У заходняй частцы Германіі адсутнічае, так як там адсутнічаюць лясы. Але ў 1960 гг. там выпушчаныя птушкі, выведзеныя ў няволі, і зараз папуляцыя налічвае каля 200 пар. У Еўрапейскай частцы Расіі ён даходзіць да паўночнай мяжы лесу на Кольскім паўвостраве і ў Архангельскай вобласці. У Сібіры падымаецца прыкладна да паўночнай часткі Байкала і на ўсход да Сахаліна, на поўдзень распаўсюджаны да Карпат, Смаленскай, Разанскай абласцей, Бугуруслана, Цюмені, Алтая, Саян, Забайкалля, басейна ракі [[Усуры]]. Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў межах арэала віду, але гэта рэдкі на гнездаванні від, знаходкі сыча вядомы ў шэрагу раёнаў.
 
Аседлая птушка, але ў халодныя зімы часам перамяшчаецца на поўдзень, маладыя птушкі таксама качуюць восенню і зімой. Насяляе вялікія комплексы старых хваёвых бароў (часта з перавагай елак) з прымессю лісцевых дрэў (букаў, грабаў, бяроз і іншых) або змяшаных лясоў, асабліва ахвотна у наваколлі палян, тарфянікаў, лугоў і вадаёмаў. Узімку таксама невялікія дрэвастоі (з хваёвымі дрэвамі) і паблізу населеных пунктаў. У гарах ([[Альпы|Альпах]]) даходзіць да 1000 м в.у.м