Ліпень (археалагічны помнік): Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
(Новая старонка: '{{Значэнні|Ліпень}} '''Ліпень''' — археалагічны помнік — селішча за 1 км на усход ад Ліпень (...')
 
Няма тлумачэння праўкі
'''Ліпень''' — археалагічны помнік — селішча за 1 км на усход ад [[Ліпень (Асіповіцкі раён)|в. Ліпень]] (былое мястэчка Халуй) [[Асіповіцкі раён|Асіповіцкага раёна]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]], справа ад дарогі на [[Знаменка (Асіповіцкі раён)|в. Знаменка]], ва ўрочышчы Стараселле, уздоўж берага [[Свіслач (прыток Бярэзіны)|р. Свіслач]] да сучасных вясковых могілак.
 
Плошча каля 3,5 га. Абследавалі ў [[1926]] [[С. С. Шутаў]] і [[Мікалай Мікалаевіч Улашчык|М. М. Улашчык]], у [[1965]] г. [[Леанід Давыдавіч Побаль|Л. Д. Побаль]], у [[1978]] г. [[A. Р. Мітрафанаў]]. У [[2001]] [[А. У. Ільюцік]] даследавала 96 м<sup>2</sup> ва ўсходняй частцы помніка. Культурны пласт да 0,35 м. У [[2009]] г. абследаваў [[Юрый Апанасавіч Заяц|Ю. А. Заяц]].
 
Знойдзены грубаляпная кераміка жалезнага веку (гладкасценная, штрыхаваная і з расчосамі), фрагменты гаршкоў тэракогавага [[XII]] — 1-й паловы XIII стст. і моранага 2-й нал. [[XVI]]—[[XVII]] стст., гліняная абмазка, фрагмент [[прасліца]] і грузік, жалезныя каваныя цвікі і нож, донца прамавугольнай формы шклянога штофа, крамянёвы [[скрабок]].