Папуасы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 39:
Асноўны тып паселішча — вёска, якая можа налічваць ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў жыхароў. У залежнасці ад раёну пражывання жытлы будуюць розныя. У рачных далінах — гэта доўгія будынкі на па́лях, у якіх могуць жыць да 50 чалавек. [[сям'я|Сем’і]] атрымоўваюць пэўнае месца каля сцяны, дзе могуць ладзіць вогнішча. Цэнтральную частку адводзяць для дзяцей. Але звычайна папуаскія вёскі ўяўляюць сабою асобныя пабудовы або групы пабудоў, злучаныя паміж сабою кароткімі сцежкамі.
 
Традыцыйная [[вопратка]] лёгкая. Мужчыны носяць пояс з [[тапаТапа (тканіна)|тапы]], абгорнуты вакол сцёгнаў і паміж нагамі. Жанчыны — спадніцы з травы і валокнаў. Часам у сельскай мясцовасці можна бачыць неапранутых людзей. Але ў наш час паўсюдна распаўсюджваецца еўрапейскае адзенне.
 
Розныя рэчы трымаюць у плеценых кайстрах і кошыках. Хатняе начынне робяць з [[бамбук]]у, гліны, дрэва. Ежу рыхтуюць у земляных [[печ]]ах або на вуглях. Соль у мінулым здабывалі з залы прасоленых у марской вадзе дрэў. Традыцыйная [[кулінарыя]] ўключае даволі простыя стравы ў большасці расліннага паходжання. Харчовыя прадукты доўга не захоўваюцца, таму іх імкнуцца спажываць у дзень прыгатавання. З-за недахопу неабходных бялкоў пры магчымасці ўжываюць дзічыну, яйкі, насякомых і г. д. У мінулым сустракаліся выпадкі рытуальнага і выпадковага [[канібалізм]]у.