Вячаслаў Андрэевіч Мохарт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: дапаўненне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
Нарадзіўся у вёсцы [[Шулякі (Слуцкі раён)|Шулякі]] [[Слуцкі раён|Слуцкага раёна]]. У 1944 годзе скончыў [[Грэск]]ую сярэднюю школу і быў прызваны ў [[РСЧА|Чырвоную Армію]]. Удзельнік [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] на [[1-ы Беларускі фронт|1-м Беларускім]], [[2-і Беларускі фронт|2-м Беларускім]] і [[3-і Беларускі фронт|3-м Беларускім]] франтах у складзе артылерыйскай дывізіі. У 1947 годзе паступіў у [[Мінскі медыцынскі інстытут]], які скончыў у 1953 годзе. У 1953—1956 гг. В. А. Мохарт праходзіў навучанне ў клінічнай ардынатуры [[БелМАПА|Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў]] пад кіраўніцтвам [[Марыя Навумаўна Жукава|М. Н. Жукавай]] і ў 1956 годзе быў абраны на пасаду асістэнта кафедры уралогіі. У 1960 годзе абараніў [[Кандыдат навук|кандыдацкую]] дысертацыю на тэму «Актиномикоз мочеполовых органов»<ref name="УП">[http://uroweb.ru/news/1499.html ''Доста Н. И'' Памяти Мохорта Вячеслава Андреевича (к 85-летию со дня рождения) // Урологический информационный портал]{{ref-ru}}</ref>. З 1961 года В. А. Мохарт у [[Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт|Гродзенскім медыцынскім інстытуце]], дзе стварыў дацэнцкі курс па уралогіі<ref name="УП" />. У 1969 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы экспериментальных и клинических исследований по реиннервации мочевого пузыря»<ref name="УП" />. З 1967 года ён на пасадзе дацэнта кафедры уралогіі Мінскага медыцынскага інстытута, з 1971 года загадчык кафедры і адначасова ў 1971—1992 гг. галоўны пазаштатны уролаг [[Міністэрства аховы здароўя БССР]]<ref name="УП" />. З 1971 года В. А. Мохарт працаваў у [[БелМАПА|Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў]], з 1991 года — на пасадзе загадчыка кафедрай.
 
Памёр 14 сакавікамая 2003 года. Пахаваны ў [[Мінск]]у на [[Усходнія могілкі|Усходніх (Маскоўскіх)]] могілках.
 
== Навуковая і грамадская дзейнасць ==
В. А. Мохарту належаць навуковыя працы па клініцы, дыягностыцы і лячэнні [[Анкалогія|раку]] [[Нырка|нырак]] і [[Мачавы пузыр|мачавога пузыра]], актанамікозе мочапалавых органаў, нейрагенным расстройстве мачапускання. Аўтар больш за 240 навуковых прац, у тым ліку 5 [[Манаграфія|манаграфій]]<ref name="УП" />. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 14 кандыдацкіх дысертацый<ref name="УП" />.
 
З 1971 па 2001 год В. А. Мохарт быў намеснікам старшыні Беларускага таварыства уролагаў<ref name="УП" />. На працягу 10 гадоў уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Урология и нефрология».
 
Сярод апублікаваных прац: