Беларускі ПЭН-цэнтр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 89:
 
== Скандал з выключэннем Паўла Севярынца ==
З [[2014]] года [[Павел Севярынец]], які быў прыняты за кнігу «Лісты з лесу» ў [[2007]] годзе, калі адбываў пакаранне «хіміяй» у Малым Сітне, прынцыпова не плаціў членскія ўнёскі ў Беларускі ПЭН-Цэнтр, аргументуючы гэта тым, што ён хрысціянін і не бачыць для сябе магчымасці падтрымліваць, у тым ліку фінансава, мерапрыемствы, звязаныя з [[прапаганда гомасексуалізму|прапагандай гомасексуальнага ладу жыцця]] пад эгідай арганізацыі. [[15 студзеня]] [[2019]] года ён быў выключаны з арганізацыі<ref name="nn-выключэнне">[https://nn.by/?c=ar&i=229330 Севярынца выключылі з ПЭН-Цэнтра за нясплату ўнёскаў. А ён вінаваціць арганізацыю ў гей-прапагандзе]</ref>, але паведамлена пра выключэнне яму было толькі ў красавіку<ref>https://belisrael.info/?p=19212</ref>. Як прызнавалася Таццяна Нядбай, рашэнне было складаным і не было адзінагалосным, абмяркоўвалася цягам некалькіх сустрэч Рады<ref name="nn-выключэнне"/>.
 
[[22 кастрычніка]] [[2019]] года Севярынец заявіў, што Беларускі ПЭН-цэнтр захапілі радыкальныя адэпты {{нп5|Культурны марксізм|культурнага марксізму|ru|Культурный марксизм}}, якія на дух не пераносяць хрысціян, сярод іх ён назваў імёны літаратараў [[Андрэй Хадановіч|Андрэя Хадановіча]], [[Павел Анціпаў|Паўла Анціпава]], [[Таццяна Нядбай|Таццяны Нядбай]]<ref name="svaboda-марксізм">[https://www.svaboda.org/a/30232278.html «Гей-лобі і марксісты»: Павал Севярынец абвінаваціў ПЭН-цэнтар у «ганеньні на хрысьціян». Што там адказалі]</ref>. Заснавальнікам «лявацкага гнязда», на ягоную думку, стаў літаратар Андрэй Хадановіч, яго памагатым — [[Павел Анціпаў]] (брат [[Нікалай Анціпаў|Ніка Анціпава]], заснавальніка ЛГБТ-сайта [[Makeout.by]]), да іх жа прылічыў [[Анка Упала|Анку Упалу]], [[Уладзімір Лянкевіч|Уладзіміра Лянкевіча]] і масона [[Сяргей Дубавец|Сяргея Дубаўца]]<ref>[https://krynica.info/be/2019/10/22/kulturny-marksizm-i-yago-kamisary/?fbclid=IwAR2wwiJts4Pc6-ZAQ3j6QnHHD9a28Upd8ug133_I9gMy2hOEFJspME136pE Культурны марксізм і яго камісары]</ref>.
 
Палітык абвінаваціў кіраўніцтва цэнтра у тым, што яны не прынялі шасцёх літаратараў у свой склад, бо тыя з’яўляюцца хрысціянамі, у тым ліку [[Яўген Зубовіч|Яўгена Зубовіча]], [[Павел Булаты|Паўла Булатага]], [[Алесь Гелагаеў|Алеся Гелагаева]], [[Уладзімір Бруй|Уладзіміра Бруя]], [[Антоній Бокун|Антонія Бокуна]], [[Ганна Станіславенка|Ганну Станіславенку]]<ref name="svaboda-марксізм"/>.