Адкрыць галоўнае меню

Змены

др
арфаграфія, перанесена: Дыпціх → Дыптых з дапамогай AWB
Беларускі іканапіс XV—XVI стагоддзяў развіваўся ў складаных умовах паланізацыі насельніцтва<ref name="СПІ">[http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=mast&id=244 Свет праваслаўнай іконы]</ref>. У гэтай сітуацыі асабліва важнай стала дзейнасць праваслаўных манастыроў і царкоўных брацтваў, пры якіх існавалі іканапісныя школы, друкарні, майстэрні па шыцці аблачэнняў, апрацоўцы металу, аздабленні кніг<ref name="СПІ"/>.
 
Падпісны выяўленчы матэрыял, звязаны з Турава-Пінскімі землямі паказвае, што ў канцы 15-пачатку 16 стагоддзя ў межах Турава-Пінскай епархіі працягвае развівацца мясцовая іканапісная традыцыя. Напрыклад, вядомы двухбаковы драўляны разьбяны вобраз з сюжэтам «Сафія Мудрасць Божая ствара сабе Дом»<!--памылкі ў назве няма--> на адным баку і чатырохчасткавай іконай «Успенне», «Узнясенне», «Праабражэнне», «Каляды» на іншым — яркае таму сведчанне<ref>ДыпціхДыптых апублікаваны Н. Ф. Высоцкай у кнізе «Пластика Белоруссии 12-18 веков». Минск, 1983. Илл. 21, 22.</ref>. Твор было створаны ў 1496—1501 гадах<ref name="РД">[http://brama.brestregion.com/nomer23/artic14.shtml Резная деревянная икона пинского князя] {{ref-ru}}</ref> па замове пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча святаром-разьбяром Ананіям, як ён сябе называе ў надпісы «папом Ананіям». Наяўнасць такога вызначана беларускага помніка, як дадзены дыптых, які мае надпісы аўтара і заказчыка і «гаворыць» на беларускай мове — знамянальная з'ява для 15 — пачатку 16 стагоддзя. Майстар піша, што ён «робил» для князя, ужываючы добра нам зразумелую беларускую лексіку. Але, акрамя таго, абраз айца Ананія адкрывае новую для таго часу тэму Сафійнасці, якая стане развівацца на Русі некалькі пазней<ref name="ВТ"/>. Пінскі аўтар абапіраўся на ўласныя іканаграфічныя распрацоўкі, але ў аснове ляжала добрае знаёмства з візантыйскай традыцыяй, якая паказвала, якім чынам можна фармаваць у візантыйска-сімвалічным стылі іканічнае выказванне, як можна мовай выяўленчага знака выказаць пэўную ідэю<ref name="ВТ"/>.
 
=== Блакітнае Успенне ===
{{main|Блакітнае Успенне}}
[[Выява:Goluboe uspenie.jpg|thumb|150px|«Блакітнае Успенне»]]
Яркім прыкладам візантыйскай традыцыі ў беларускім іканапісе з'яўляецца абраз «Блакітнае Успенне» 15 стагоддзя, які доўгі час быў упрыгожваннем экспазіцыі старажытнарускага жывапісу [[Дзяржаўная Траццякоўская галерэя|Траццякоўскай галерэі]] ў Маскве<ref name="ВТ">[http://church.by/resource/Dir0151/Dir0153/ О. Д. Баженова. Византийская традиция в белорусском искусстве 15 века] {{ref-ru}}</ref>. Гэты выдатны помнік сярэднявечнага мастацтва ніколі не адносілі ні да гісторыі беларускага іканапісу, ні да італа-крыцкай школы, але беларускі вучоны А. А. Ярашэвіч даказаў прыналежнасць «Блакітнага Успення» да беларускай культуры<ref name="ВТ"/>. Помнік у 1914—1917 гадах быў вывезены з Мінска ў Маскву ў калекцыю вядомага збіральніка старажытнарускай жывапісу {{Не перакладзена 3|Ілля Сямёнавіч Астравухаў|І. С. Астравухава|ru|Остроухов, Илья Семёнович}}. Пасля рэарганізацыі прыватных збораў Масквы, абраз стаў здабыткам Траццякоўскай галерэі<ref name="ВТ"/>. Ікона апублікавана як помнік беларускага жывапісу Н. Ф. Высоцкай у кнізе «Живопись Белоруссии 12—18 веков» (Мінск, 1980. Іл. 14, 15, 16).
 
=== XVI стагоддзе ===
[[Выява:1668. Ілья.jpg|150px|thumb|[[Ілля, прарок|Ілля]]. 1668. Дошка, яечная тэмпера. 123х87х2,5]]
 
На мяжы XVI—XVII стст. фармавалася беларуская іканапісная школа. У іканапісу з'явілася імкненне да перадачы прасторы, натуральных прапорцый, асобныя персанажы сталі адлюстроўвацца ў свецкай вопратцы. Для абразоў «Святая Параскева» з-пад Мастоў, «Замілаванне», «Пакроў», «Успенне» з Брэстчыны быў характэрны аптымізм, светлы настрой, вера ў вышэйшую справядлівасць<ref name="ІІ">[http://www.gistoryja.ru/vtoraya-polovina-XVI-konec-XVIII-v/75-izobrazitelnoe-iskusstvo.php Изобразительное искусство] {{ref-ru}}</ref>. Іканапіс у 17 стагоддзі заставаўся самым распаўсюджаным відам жывапісу<ref name="ТБІБІШ"/><ref name="БІШТБІ"/>.
[[Выява:Нараджэнне Багародзіцы.jpg|міні|злева|180пкс|Нараджэнне Маці Божай. Пётр Яўсеевіч, 1649 г.]]
[[Выява:Сашэсце ў Пекла.jpg|thumb|150px|[[Сашэсце ў пекла, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Сашэсце ў Пекла]]. Апошняя чвэрць 17 — пачатак 18 ст. Фрагмент. Дошка, яечная тэмпера. 143х95х3]]
Адметнай асаблівасцю беларускіх вобразаў 14-16 стагоддзяў з'яўляецца шырокае ўжыванне ва ўпрыгожванні дэкаратыўна-пластычных сродкаў і прыёмаў [[Разьба па ляўкасу|разьбы]] і нават лепкі па ляўкаснаму грунту, размалёўванне фону, пакрыццё жывапіснай паверхні ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы<ref name="ТБІ"/><ref>[http://hramdecor.ru/technology/zoloto_v4.php Рельефный орнамент по золоту.] {{ref-ru}}</ref>, выкарыстанне накладных элементаў, разьбяных [[ліштвы|ліштв]]аў, [[кіёт]]аў, [[фератрон]]аў (невялікі разьбяныя алтырыкі), чаканеных [[шаты|шат]] - усё гэта сведчыць пра пранікненне ў беларускі іканапіс тэхнічных прыёмаў і густаў народнага бытавога мастацтва<ref>{{крыніцы/ГБМ|1}}</ref>.
 
Беларускія іконы адрозніваюцца своеасаблівым пераасэнсаваннем візантыйскай іконаграфічнай стылістыкі, старажытнарускіх і балканскіх, рэнесансных і барочных ідэяў. Для іх характэрна адлюстраванне натуральных чалавечых настрояў (плач, радасць, смутак), жыццёвых сітуацый (нараджэнне дзіцяці, пахаванне), мясцовых пейзажаў, архітэктуры, інтэр'еру, адзення, тыпажоў сялян, шляхты, князёў. Па іконах можна вывучаць этнаграфічныя прыкметы вясковага і гарадскога ўкладу жыцця<ref name="">[http://info-stio.com/istoriya-kultury-belarusi.html История культуры Беларуси] {{ref-ru}}</ref>.
 
Апроч стылістычных асаблівасцяў іканапісу Беларусь дадала ў хрысціянскую традыцыю і ўласныя іканапісныя выявы: [[Маці Божая Берасцейская|Маці Божай Берасцейскай]], [[Маці Божая Жыровіцкая|Жыровіцкай]], [[Маці Божая Будслаўская|Будслаўскай]], [[Маці Божая Вострабрамская|Вострабрамскай]] і іншыя.
64 554

праўкі