Псіхасаматыка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне спасылак
Радок 17:
 
== Аб альбоме ==
У "Псіхасаматыцы" 16 кампазіцый, разбітых на дзве паловы. Першая палова аб'яднана назвай «Горад» і з'яўляецца больш рокавай, сацыяльнай, бескампраміснай. Другая частка — «Лес» — больш асабістая, лірычная, бадай, бардаўская. АбедьвеАбедзьве паловы плыткі пачынаюцца з песні «Гэй!», дакладней, дзвюх розных тэкстаў, пакладзеных на адну музыку. Нечаканым для Вольскага хітом альбома стала песня «Жорны». На песню «Цёплае мінулае» ў 2016 і «Спявайце» ў 2017 былі зняты відэакліпы, прычым, у здымках апошняга паўдзельнічала мноства зорак беларускага і нават украінскага року.
 
Альбом — першая маштабная праца Вольскага, выпушчаная пасля смерці жонкі і прадзюсара Ганны — прасякнуты сумам і адзінотай, асабліва ягоная другая палова.